У Дзяржынску пасля затрыманняў за ўдзел у пратэстах праведзена серыя ператрусаў

24 красавіка, Позірк. Пра серыю ператрусаў у Дзяржынску (Мінская вобласць) паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”.
Ператрусы праведзеныя “пераважна ў тых, хто з’ехаў з краіны — вядома пра як мінімум чатыры такія выпадкі”, адзначаюць праваабаронцы.
Таксама ператрусы закранулі “людзей, якія не з’ехалі”.
“Вядома, што пратаколы ператрусу складаюць у адным экзэмпляры, на рукі людзям нічога не аддаюць”, — гаворыцца ў паведамленні.
18 красавіка паведамлялася аб затрыманні ў Дзяржынску не менш за пяць чалавек. Удакладнялася, што прычынай стаў удзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту ў 2020 годзе — грамадзянам інкрымінуюць арт. 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).
28 сакавіка праваабаронцы паведамлялі пра ператрусы, якія зладзіў Камітэт дзяржаўнай бяспекі ў прадстаўнікоў прафсаюзаў. “Вядома, што ў “прафсаюзнікаў” канфіскавалі тэхніку, але пасля допытаў адпусцілі. Паведамлялася, што сілавікоў цікавілі сувязі з [фондамі салідарнасці] BySol і ByHelp, а таксама ў людзей пыталіся пра так званае “фінансаванне тэрарыстычнай дзейнасці”, — гаварылася ў паведамленні.
Рэпрэсіі ў Беларусі не спыняюцца з 2020 года.
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПрызначэнне маркотнага Караніка можа быць метафарай, якая адлюстроўвае стан Акадэміі навук — навукоўца (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаЗа тры гады колькасць жылля для людзей з патрэбай, пабудаванага з дзяржпадтрымкай, зменшылася амаль удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваУ 2024 годзе праз здарэнні з маламернымі суднамі загінула 12 чалавек — МНС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка