Яшчэ чатыры чалавекі прызнаныя палітвязнямі

30 чэрвеня, Позірк. Беларуская праваабарончая супольнасць прызнала палітычнымі зняволенымі яшчэ чатырох чалавек, паведамляе цэнтр “Вясна”.
Адпаведны статус атрымалі Дзмітрый Мелехавец, Аляксандр Гаршуноў, Лідзія Гарохава, Вячаслаў Малышаў.
Мелехавец асуджаны паводле арт. 368 Крымінальнага кодэкса, Гаршуноў і Гарохава — паводле арт. 361, Малышаў — паводле арт. 361, 130, 367, 368. Усім чацвярым прызначана пазбаўленне волі, тэрміны не ўказваюцца.
Праваабаронцы патрабуюць ад уладаў вызваліць асуджаных і прыняць меры, “накіраваныя на дэкрыміналізацыю дыфамацыйных правапарушэнняў і адмену артыкулаў Крымінальнага кодэкса, якія прадугледжваюць адказнасць за абразу дзяржавы і службовых асоб, здзек над дзяржаўнымі сімваламі”.
Акрамя “Вясны”, заяву падпісалі “Прававая ініцыятыва”, Офіс па правах людзей з інваліднасцю, Беларускі ПЭН, Беларускі Хельсінкскі камітэт, Lawtrend, Respect-Protect-Fulfill.
Раней 30 чэрвеня палітвязнямі былі прызнаныя Марына Луц, Крысціна Лапкоўская, Арцём Кухаронак, Аляксандр Баркун, Ганна Папай, Іван Каваленка і Іван Качанаў.
Цяпер беларуская праваабарончая супольнасць прызнае палітвязнямі 1.176 чалавек, аднак людзей, якія пацярпелі ў Беларусі ад рэпрэсій у той ці іншай форме, нашмат больш.
Даведка “Позірку”:
арт. 130 Крымінальнага кодэкса — распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы;
арт. 361 — заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый) , іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь;
арт. 367 — паклёп у дачыненні да прэзідэнта;
арт. 368 — абраза прэзідэнта.
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія 66 дзён запар фіксуе актыўнасць мігрантаў ля сваёй мяжы з БеларуссюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Навіны Германіі
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 27–29 траўня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства



