Мінск 04:48

У першым квартале фізасобы прадалі валюты на 263 млн долараў больш, чым купілі

Крыніца: pixabay.com

5 красавіка, Позірк. У студзені — сакавіку насельніцтва Беларусі выступіла чыстым прадаўцом замежнай валюты, сведчаць звесткі Нацыянальнага банка.

Фізічныя асобы набылі замежнай валюты на 2 млрд 520,2 тыс. долараў (тут і далей у эквіваленце), прадалі — на 2 млрд 783,6 млн. адмоўнае сальда склала 263,4 млн.

Наяўнай валюты набыта на 1 млрд 622,9 млн, прададзена на 2 млрд 199,9 млн (-577 млн), безнаяўнай — 897,3 млн і 583,8 млн (+313,6 млн).

У студзені — лютым фізічныя асобы набылі замежнай валюты на 1 млрд 658,1 млн долараў, прадалі — на 1 млрд 812,2 млн. Адмоўнае сальда склала 154,1 млн. Наяўнай валюты набыта на 1 млрд 53,6 млн, прададзена — на 1 млрд 424,9 млн (-371,3 млн), безнаяўнай — 604,5 млн і 387,2 млн (+217,3 млн).

У 2023 годзе насельніцтва набыло наяўнай валюты на 6 млрд 31,7 млн долараў, прадало — на 7 млрд 904,7 млн. Безнаяўнай валюты жыхары краіны купілі на 3 млрд 904,7 млн, рэалізавалі — на 2 млрд 213,3 млн. усяго наяўнай і безнаяўнай валюты за год яны набылі на 9 млрд 825,7, прадалі — на 10 млрд 117,9 млн. Склалася адмоўнае сальда на ўзроўні 292,2 млн.

Паводле звестак Нацбанка, міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі на 1 красавіка паводле папярэдніх звестак склалі 8 млрд 352,5 млн долараў, павялічыўшыся за месяц на 133,9 млн долараў (1,6%). Гэта адбылося за кошт павелічэння манетарнага золата ў структуры ЗВР на 291 млн долараў (3 млрд 843,8 млн).

Падзяліцца: