У склад выбарчай камісіі Каардынацыйнай рады ўвайшлі тры юрысты, журналістка і тэолаг
5 сакавіка, Позірк. Агульнае пасяджэнне Каардынацыйнай рады зацвердзіла склад выбарчай камісіі на выбары КР, паведамляе арганізацыя.
У яе ўвайшлі пяць чалавек, яны не могуць быць кандыдатамі на выбарах.
У складзе камісіі Андрэй Атаманчук, Дзмітрый Лазавік, Альвіна Мінгазава, Яраслаў Бекіш і Алена Прыходзька.
Атаманчук — юрыст, сябра і сузаснавальнік Беларускай асацыяцыі адвакатаў правоў чалавека, былы сябра Мінскай абласной калегіі адвакатаў. У канцы сакавіка 2022 года быў пакараны адміністрацыйным арыштам 30 сутак, а затым быў пазбаўлены права на прафесію. Цяпер пражывае ў Літве.
Лазавік — юрыст, былы адвакат. Быў назіральнікам на выбарах прэзідэнта ў 2020 годзе. У 2021-м па месцы рэгістрацыі адваката адбыўся ператрус у межах крымінальнай справы, у якой ён з’яўляўся абаронцам. З 2021 года пастаянна пражывае ў Польшчы, працуе намеснікам дырэктара па развіцці ў камерцыйнай арганізацыі.
Мінгазава — юрыст, былы член Мінскай гарадской калегіі адвакатаў. У сувязі з тым, што з 2020 года большасць спраў, якія вяла адвакат, насілі палітычны характар, у 2022 годзе была вымушана пакінуць Беларусь. Цяпер працуе ў ініцыятыве Free Belarus Center, якая дапамагае беларусам ва Украіне і Польшчы.
Бекіш — тэолаг-рэлігіязнаўца, магістр паліталогіі ЕГУ, каардынатар сеткі экалагічных грамадскіх арганізацый “Зялёная сетка”, былы член праўлення міжнароднага кансорцыума “ЕўраБеларусь”. Дэлегат Каардынацыйнай рады другога склікання.
Прыходзька — журналістка, медыя-менеджар, грамадская актывістка. З’яўляецца дэлегатам КР другога склікання, уваходзіць у склад фракцыі “Шчаслівая нацыя”. У 2021 годзе выехала ва Украіну, з пачаткам расійскага ўварвання пераехала ў Еўропу.
Выбары ў КР пачнуцца 25 траўня і працягнуцца да канца дня 27 траўня. Будзе абрана 80 дэлегатаў, тэрмін паўнамоцтваў — два гады. Да 15 красавіка выбарчай камісіі павінны быць прадстаўленыя спісы кандыдатаў. Апошняя дата рэгістрацыі кандыдатаў — 22 красавіка. З 25 красавіка па 25 траўня — перыяд агітацыі.
Тэхнічна забяспечваць працэс галасавання будзе каманда ІТ-платформы “Новая Беларусь”. Прагаласаваць на выбарах змогуць грамадзяне Беларусі як унутры краіны (пры мінімальным выкананні патрабаванняў бяспекі, якія будуць пазначаны распрацоўшчыкамі), так і за яе межамі.
2 красавіка Аб’яднаны пераходны кабінет і Офіс дэмлідара Святланы Ціханоўскай распаўсюдзілі сумесную заяву, у якой сцвярджалася, што анансаваныя выбары ў КР “не падрыхтаваныя”.
Пазней у той жа дзень на прэс-канферэнцыі спікер КР Андрэй Ягораў не пагадзіўся з прадстаўленай пазіцыяй, заявіўшы, што выбарчая сістэма была ўзгодненая з кабінетам і офісам Ціханоўскай.
Вечарам 2 красавіка прэс-служба АПК паведаміла, што “лідарскі склад трох суб’ектаў” дэмакратычных сіл правёў “грунтоўныя перамовы”, па выніках якіх “дасягнутыя пэўныя дамоўленасці, рэалізацыя якіх павінна пазітыўна паўплываць на сітуацыю вакол выбараў у КР. З заявы вынікае, што бакамі ў перамовах выступілі КР, АПК і офіс Ціханоўскай.
Адзначаецца, што “дамоўленасці будуць выкананыя дзеючым кіраўніцтвам КР”, у сувязі з гэтым кабінет і офіс прынялі рашэнне прыпыніць камунікацыю са СМІ па пытаннях выбараў.
- ГрамадстваВАК выкарыстоўвае праграмы для распазнання створанага ШІ тэкстуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваЗа год колькасць адсеяных ВАК навуковых работ вырасла на 30%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваКолькасць атрымальнікаў навуковай ступені ў 2024 годзе вырасла на 3,5% — даныя ВАК (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- ЭканомікаУ 2024 годзе Беларусь набыла за мяжой тавараў на 5,4 млрд долараў больш, чым прадала (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская сустрэнецца з прэм'ерам, спікерам парламента, кіраўніком МЗС АлбанііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 4 лютага 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаКолькасць нанятых на дадаткова ўведзеныя працоўныя месцы за пяць гадоў зменшылася амаль удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваПаводле хадайніцтва пракуратур суды сістэматычна выносяць рашэнні аб абмежаванні дзеяздольнасці грамадзянМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка