У Смалявічах з-за крытычных дэфектаў і пагрозы абвальвання закрываюць мост
9 красавіка, Позірк. У выніку перадпраектнага абследавання моста праз раку Пліса, размешчанага на аўтамабільнай дарозе H-9557 Смалявічы — Жодзіна, выяўлены “крытычныя дэфекты, якія ўплываюць на бяспеку дарожнага руху”, паведамілі ў КУП “Мінскаблдарбуд”.
Там падкрэслілі высокую верагоднасць абвальвання пліт пралётных пабудоў.
У арганізацыі лічаць найбольш прыярытэтным варыянтам “поўнае закрыццё дарожнага руху па мосце” і арганізацыю руху аўтамабільнага транспарту па існуючай сетцы аўтамабільных дарог.
Закрыццё аб’екта на рамонт з улікам тэрмінаў правядзення адміністрацыйных працэдур плануецца з 24 красавіка. Прыкладная працягласць рамонту — шэсць месяцаў.
У ноч на 8 студзеня 2022 года абрынулася пешаходная частка маста над вуліцай Няміга ў Мінску, пабудаванага ў 1962 годзе і адрамантаванага ў 2017-м. Ніхто не пацярпеў.
Гарадскія ўлады заявілі, што прычынай здарэння стала “стомленасць канструкцый у сувязі з працай метро і падвышанай нагрузкай з-за скокаў тэмператур”.
Абноўлены мост на Нямізе адкрылі 10 лютага.
Па факце абвальвання маста Следчы камітэт узбудзіў крымінальныя справы паводле ч. 1 арт. 305 (парушэнне праектаў, абавязковых патрабаванняў пры будаўніча-мантажных работах) і ч. 2 арт. 428 (службовая халатнасць, якая прывяла да цяжкіх наступстваў) Крымінальнага кодэкса.
У снежні 2022 года на пяць гадоў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу асуджаны намеснік дырэктара УП “Гараўтамост”.
У 2024 годзе капітальны рамонт запланаваны на пяці пуцеправодах Мінска: пуцеправод на пр. Жукава над вул. К. Лібкнехта, на пр. Незалежнасці і вул. Маскоўскай, на вул. Даўгабродскай над вул. Ванеева і праз чыгунку маскоўскага напрамку, а таксама на вул. Ваўпшасава.
8 красавіка ў Вязьме (Смаленская вобласць РФ) абрынуўся Панінскі пуцеправод над чыгункай. Рух цягнікоў на ўчастку спынены, па факце абвальвання пуцеправода ўзбуджана крымінальная справа. Беларускай чыгункай “прымаюцца аператыўныя рашэнні па змяненні парадку пропуску цягнікоў”, якія едуць у зносінах РФ — Беларусь — РФ праз станцыю Вязьма.
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаШосты дзень запар актыўнасць нелегальных мігрантаў фіксуецца толькі на польскім напрамкуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+