Палітзняволены журналіст Аляксандр Ігнацюк асуджаны на шэсць год калоніі
8 красавіка, Позірк. Суд Столінскага раёна (Брэсцкая вобласць) асудзіў прызнанага палітвязнем журналіста і экс-выдаўца, жыхара Пінска Аляксандра Ігнацюка на шэсць год калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, паведамляе 8 красавіка праваабарончы цэнтр “Вясна”.
Журналіста прызналі вінаватым паводле ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх), ч. 2 арт. 367 (паклёп у дачыненні да прэзідэнта), ч. 1 і ч. 2 арт. 208 (вымагальніцтва) Крымінальнага кодэксу.
Суддзя Сяргей Насеня, які асудзіў Ігнацюка, таксама прызначыў яму штраф у памеры 200 базавых велічыняў (8 тыс. рублёў) і пастанавіў канфіскаваць ноўтбук як “сродак здзяйснення злачынства”.
Згодна з версіяй абвінавачвання, Ігнацюк у жніўні 2020 года, знаходзячыся на тэрыторыі Столінскага і Пінскага раёнаў, “арганізоўваючы групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак <…> размясціў у сацыяльных сетках публікацыі, якія заклікаюць да групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаныя з відавочным непадпарадкаваннем патрабаванням прадстаўнікоў улады”.
Таксама следства сцвярджала, што ён “наўмысна размясціў у сетцы інтэрнэт інфармацыю абразлівага і паклёпніцкага характару ў дачыненні да Аляксандра Лукашэнкі”.
Акрамя гэтага, журналіста абвінавацілі ў вымагальніцтве (арт. 208 КК). Паводле следства, Іганцюк на працягу 2021 і 2022 гадоў “у карыслівых мэтах, жадаючы ўзбагаціцца за кошт іншых грамадзян, <…> неаднаразова вымагаў грашовыя сродкі і іншую маёмасць у прадпрымальнікаў Столінскага раёна”.
На судзе Ігнацюк часткова прызнаў сваю віну паводле ч. 1 арт. 342 і ч. 2 арт. 367, але паводле ч. 1 і 2 арт. 208 КК — не прызнаў. Пры гэтым ён прызнаў заяўленыя іскавыя патрабаванні пацярпелага аб спагнанні маёмаснай шкоды ў памеры 1,8 тыс. рублёў.
11 сакавіка МУС паведаміла пра затрыманне падазраванага ў “вымагальніцтве” і “экстрэмізме” уладальніка ютуб-канала з Пінскага раёна (Брэсцкая вобласць), не назваўшы яго імя. Адзначалася, што гэта 52-гадовы мужчына, “раней судзімы за абразу прадстаўніка ўлады”.
Пазней праваабаронцы высветлілі, што гаворка пра Ігнацюка, які знаходзіцца ў следчым ізалятары з ліпеня 2023 года. Тады заяўлялася, што мужчына затрыманы паводле арт. 3614 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).
Да 2003 года Ігнацюк выдаваў незалежную рэгіянальную газету “Вячэрні Столін”, затым быў рэдактарам сайта “Пра Столін”.
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваВАК выкарыстоўвае праграмы для распазнання створанага ШІ тэкстуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваЗа год колькасць адсеяных ВАК навуковых работ вырасла на 30%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваКолькасць атрымальнікаў навуковай ступені ў 2024 годзе вырасла на 3,5% — даныя ВАК (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- ЭканомікаУ 2024 годзе Беларусь набыла за мяжой тавараў на 5,4 млрд долараў больш, чым прадала (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская сустрэнецца з прэм'ерам, спікерам парламента, кіраўніком МЗС АлбанііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 4 лютага 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаКолькасць нанятых на дадаткова ўведзеныя працоўныя месцы за пяць гадоў зменшылася амаль удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваПаводле хадайніцтва пракуратур суды сістэматычна выносяць рашэнні аб абмежаванні дзеяздольнасці грамадзянМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка