Польшча правядзе вучэнні ў рэгіёнах, якія мяжуюць з Беларуссю

25 кастрычніка, Позірк. Тактычныя вучэнні ŻUBR-23 правядзе Польшча на тэрыторыі Падляскага, Мазавецкага, Люблінскага і Вармінска-Мазурскага ваяводстваў “на мяжы кастрычніка і лістапада”, паведаміў афіцыйны сайт Узброеных сіл Польшчы.
Мэтай вучэння “з’яўляецца ўмацаванне супрацоўніцтва Войска Польскага з органамі дзяржаўнага кіравання і адпрацоўка правядзення тактычных мерапрыемстваў падраздзяленнямі Ваеннай аператыўнай групы PODLASIE”.
Польскае войска падчас вучэння будуць падтрымліваць паліцыя і пажарная ахова.
Падляскае і Люблінская ваяводствы Польшчы мяжуюць з Беларуссю.
Намеснік дзяржсакратара Савета бяспекі Павел Муравейка 17 верасня заявіў, што Беларусь гатова правесці сумесныя вучэнні з палякамі.
На пасяджэнні Савета бяспекі 31 жніўня Аляксандр Лукашэнка заявіў, што прадстаўнікі Польшчы былі запрошаны назіраць за вучэннямі АДКБ “Баявое брацтва – 2023” (з 1 па 6 верасня). На наступны дзень начальнік дэпартамента міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва — памочнік міністра абароны Валерый Равенка паведаміў, што польскі бок “папярэдне” адмовіўся прысутнічаць на вучэннях.

- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаУ студзені — траўні было звольнена на 9% работнікаў больш, чым нанята (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаПродажы беларускіх тавараў у краіны па-за СНД знізіліся за год на 11% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў чэрвені знізіўся на 0,97%, за паўгоддзе — на 14,65% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка