У сакавіку на аб’ектах АПК выяўлена каля 2,5 тыс. парушэнняў аховы працы
10 красавіка, Позірк. Каля 2,5 тыс. парушэнняў патрабаванняў па ахове працы выяўлена ў сакавіку на аб’ектах аграпрамысловага комплексу, паведамляе профільны дэпартамент Мінпрацы і сацабароны.
Для кантролю выканання правілаў бяспекі на аб’ектах АПК ва ўсіх раёнах арганізаваныя “рэйды мабільных груп” райвыканкамаў з удзелам дзяржаўных інспектараў па працы, гаворыцца ў паведамленні.
Удакладняецца, што ў мінулым месяцы праведзена каля 250 маніторынгаў у сельскагаспадарчых арганізацыях.
Асноўнымі парушэннямі з’яўляюцца “эксплуатацыя транспартных сродкаў і іншага абсталявання без ахоўных агародж частак, якія рухаюцца (верцяцца)”; допуск да працы супрацоўнікаў, не навучаных тэхніцы бяспекі; выпуск на лінію транспартных сродкаў без праходжання тэхнічнага агляду; “незазабеспячэнне ўстаноўкі супрацьадкатных упораў пад колы тэхнікі” пры яе тэхабслугоўванні і рамонце; праца супрацоўнікаў без сродкаў індывідуальнай абароны; эксплуатацыя “самаробных драўляных прыстаўных лесвіц, збітых цвікамі”.
У сувязі з парушэннямі, адзначае дэпартамент ведамства, прыпынялася праца 80 станкоў, машын і іншага вытворчага абсталявання, эксплуатацыя якіх стварала пагрозу жыццю і здароўю работнікаў.
З-за ігнаравання інструктажоў па ахове працы, медаглядаў, адсутнасці сродкаў індывідуальнай абароны адхіляліся ад працы звыш 400 чалавек.
Мінсельгасхарч: Да пасяўной прыцягнута каля 3 тыс. гараджан, траціна з іх — студэнты
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаШосты дзень запар актыўнасць нелегальных мігрантаў фіксуецца толькі на польскім напрамкуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+