Афіны падтрымліваюць імкненне беларусаў да дэмакратыі — прэзідэнт Грэцыі

13 красавіка, Позірк. Афіны падтрымліваюць “імкненне беларускага народа да дэмакратыі і правоў чалавека”, паведаміла англамоўная рэдакцыя штодзённай газеты Kathimerini са спасылкай на прэзідэнта Грэцыі Кацярыну Сакеларопулу, якая 12 красавіка сустрэлася з дэмакратычным лідарам Святланай Ціханоўскай.
Выданне адзначыла, што кіраўнік грэчаскай дзяржавы прыняла беларускага палітыка ў прэзідэнцкім палацы. Ціханоўская, як паведамляецца, “праінфармавала Сакеларопулу пра сітуацыю ў Беларусі і неабходнасць салідарнасці дэмакратычнага свету з беларускім народам”.
Ціханоўская, як раней паведаміў “Позірку” галоўны дарадца дэмлідара Франак Вячорка, нагадала суразмоўніцы, што неўзабаве пасля іх сустрэчы ў 2021 годзе адбыўся інцыдэнт з прымусовай пасадкай у Мінску самалёта Ryanair, які ляцеў з Афін у Вільнюс. Палітык заявіла пра неабходнасць прыцягнуць рэжым Аляксандра Лукашэнкі да адказнасці за гэты факт, а таксама за “выкраданне ўкраінскіх дзяцей і злачынствы супраць чалавечнасці”.
Бакі таксама абмеркавалі праблемы легалізацыі беларусаў у Грэцыі, “дакументы і пратэрмінаваныя пашпарты”, а таксама праграмы рэабілітацыі для дзяцей рэпрэсаваных.

Ціханоўская нагадала прэзідэнту Грэцыі аб адказнасці рэжыма Лукашэнкі за захоп самалёту Ryanair

- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 1–2 ліпеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ першай палове 2025 года краіны ЕС зафіксавалі ў 1,6 раза больш спробаў пераходу нелегалаў з Беларусі, чым у другой палове 2024-га (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства