Вярхоўны суд 16 красавіка разгледзіць скаргу на вырак фотажурналісту і відэааператару Зянкову
13 красавіка, Позірк. Вярхоўны суд 16 красавіка разгледзіць апеляцыйную скаргу на вырак фотажурналісту і відэааператару Аляксандру Зянкову, вынікае з раскладу на партале электроннага судаводства.
Суддзя Таццяна Васілевіч пачне працэс у 9:30.
30 студзеня Мінскі гарадскі суд (суддзя Жанна Брысіна) прыгаварыў Зянкова да 3 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму паводле ч. 3 арт. 3611 КК (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім).
Зянкова затрымалі 22 чэрвеня 2023 года ў яго доме ў Барысаве (Мінская вобласць). Праваабаронцы прызналі мужчыну палітычным зняволеным.
Зянкоў супрацоўнічаў з недзяржаўнымі СМІ, уключаючы барысаўскі сайт ex-press.by (цяпер ex-press.live), кантэнт якога быў прызнаны “экстрэмісцкімі матэрыяламі” двойчы — у кастрычніку 2021 года і лютым 2023-га. Рэдакцыя сайта летась у лістападзе ўнесена ў пералік “экстрэмісцкіх фарміраванняў”.
Паводле даных Беларускай асацыяцыі журналістаў, у Беларусі 34 прадстаўнікі СМІ знаходзяцца ў няволі.
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаШосты дзень запар актыўнасць нелегальных мігрантаў фіксуецца толькі на польскім напрамкуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+