Мінск 17:43

Вярхоўны суд 16 красавіка разгледзіць скаргу на вырак фотажурналісту і відэааператару Зянкову

Фота: сацсеткі Аляксандра Зянкова / праваабарончы цэнтр "Вясна"

13 красавіка, Позірк. Вярхоўны суд 16 красавіка разгледзіць апеляцыйную скаргу на вырак фотажурналісту і відэааператару Аляксандру Зянкову, вынікае з раскладу на партале электроннага судаводства.

Суддзя Таццяна Васілевіч пачне працэс у 9:30.

30 студзеня Мінскі гарадскі суд (суддзя Жанна Брысіна) прыгаварыў Зянкова да 3 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму паводле ч. 3 арт. 3611 КК (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім).

Зянкова затрымалі 22 чэрвеня 2023 года ў яго доме ў Барысаве (Мінская вобласць). Праваабаронцы прызналі мужчыну палітычным зняволеным.

Зянкоў супрацоўнічаў з недзяржаўнымі СМІ, уключаючы барысаўскі сайт ex-press.by (цяпер ex-press.live), кантэнт якога быў прызнаны “экстрэмісцкімі матэрыяламі” двойчы — у кастрычніку 2021 года і лютым 2023-га. Рэдакцыя сайта летась у лістападзе ўнесена ў пералік “экстрэмісцкіх фарміраванняў”.

Паводле даных Беларускай асацыяцыі журналістаў, у Беларусі 34 прадстаўнікі СМІ знаходзяцца ў няволі.

Падзяліцца: