У 2023 годзе выдаткі на ахову навакольнага асяроддзя ў Беларусі павялічыліся на 8,6%
15 красавіка, Позірк. У 2023 годзе наяўныя выдаткі на ахову навакольнага асяроддзя ў Беларусі склалі 1 млрд 39,5 млн рублёў — у супастаўных цэнах гэта на 8,6% больш, чым у 2022-м, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.
Больш за ўсё выдаткавана на абыходжанне са сцёкавымі водамі — 480,9 млн рублёў (летась — 428,8 млн, +12,2%), з адкідамі — 300,8 млн (268,6 млн, +12%), на ахову атмасфернага паветра і прадухіленне змянення клімату — 214,9 млн (181,4 млн, +18,5%).
Асноўны аб’ём наяўных выдаткаў традыцыйна прыпадае на прадпрыемствы апрацоўчай прамысловасці — 51,9% (у 2022-м доля складала 50,3%); арганізацыі, якія займаюцца водазабеспячэннем, а таксама зборам, апрацоўкай і выдаленнем адкідаў, дзейнасцю па ліквідацыі забруджванняў — 25,7% (26,7%), забеспячэннем электраэнергіяй, газам, парай, гарачай вадой і кандыцыянаваным паветрам — 13,6% (14,5%).
У 2023 годзе больш за ўсё грошай на прыродаахоўныя мерапрыемствы выдаткавалі арганізацыі Гомельскай вобласці — 271,9 млн (254,9 млн, +6,7%), Віцебскай — 159,2 млн (133,9 млн, +18,9%) і Мінскай — 157,9 млн (129,3 млн, +22,1%).
У 2023 годзе спажывецкія цэны ў Беларусі выраслі на 5,8%.
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаШосты дзень запар актыўнасць нелегальных мігрантаў фіксуецца толькі на польскім напрамкуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка