Якасць расійскіх інвестыцый пакідае жадаць лепшага — Галоўчанка
15 красавіка, Позірк. Якасць расійскіх інвестыцый раскрытыкаваў прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка на перамовах са старшынём урада РФ Міхаілам Мішусціным 15 красавіка ў Маскве, вынікае з паведамлення расійскага агенцтва ТАСС.
“Расійская Федэрацыя з’яўляецца найбуйнейшым інвестарам у эканоміку нашай краіны, агульны аб’ём інвестыцый у 2023 годзе склаў 5,1 млрд долараў і вырас на траціну да ўзроўню папярэдняга года. Але ў рамках СНД Рэспубліка Беларусь для Расійскай Федэрацыі толькі на трэцім месцы пасля Казахстана і Узбекістана. Якасныя характарыстыкі гэтых інвестыцый, на маю думку, таксама пакідаюць жадаць лепшага”, — сказаў Галоўчанка.
Дзеля “дасягнення мэтаў саюзнай інтэграцыі” таксама важна “працягваць працу па ліквідацыі бар’ераў, якія яшчэ застаюцца і дзесьці перашкаджаюць свабоднаму руху нашых тавараў, работ і паслуг”, заявіў кіраўнік урада.
На думку Галоўчанкі, Беларусь і РФ прадэманстравалі “сур’ёзную ўстойлівасць у гэтых няпростых умовах”, “запас трываласці, які сфармаваны ў нашых эканоміках, досыць істотны”.
Мішусцін, у сваю чаргу, адзначыў, што, “нягледзячы на санкцыйны ціск, які ўзмацняецца”, Расія і Беларусь “паступальна ўмацоўваюць саюзную інтэграцыю”.
Паводле яго слоў, у 2023 годзе “зноў устаноўлены чарговы рэкорд, рэкордны паказчык узаемнага тавараабароту — 4,2 трлн расійскіх рублёў, або амаль 150 млрд беларускіх рублёў”.
Ідзе павелічэнне “экспарту беларускіх тавараў на знешнія рынкі з выкарыстаннем расійскай транспартнай інфраструктуры”, падкрэсліў чыноўнік.
“Летась транзітныя перавозкі павялічыліся больш чым у два разы ў параўнанні з 2022 годам — да 20 млн тон”, — адзначы кіраўнік Кабінета міністраў РФ.
Сустрэчу Галоўчанкі і Мішусціна 11 красавіка анансаваў Аляксандр Лукашэнка.
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа 2024 год фізасобы прадалі наяўнай валюты амаль на 2,7 млрд долараў больш, чым купілі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаАдмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі за 11 месяцаў перавысіла 660 млн долараў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- ГрамадстваУ Польшчы навучаецца больш за 30 тыс. беларускіх дзяцей — ЛатушкаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЗа мінулыя суткі ў Польшчу з Беларусі спрабавала нелегальна трапіць тры мігранты, з пачатку года — 79Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваУ 2024 годзе найбольш запыленымі гарадамі былі Гомель, Брэст і ЖлобінМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- ГрамадстваЗа ўвесь перыяд метэаназіранняў у Беларусі зафіксавана каля 30 смерчаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваБелгідрамет: 2024 год у Беларусі стаў найцяплейшым за ўвесь перыяд метэаназіранняў (дапоўнена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская: Зараз не трэба ісці на барыкады, але будзе момант, калі кожны ўздыме ў сабе пачуцці і адчуванні, што былі ў 2020-мМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства