У АБСЕ шкадуюць аб адмове беларускіх уладаў запрасіць назіральнікаў арганізацыі на прэзідэнцкія выбары
9 студзеня, Позірк. Рашэнне беларускіх уладаў не запрашаць дзяржавы — ўдзельніцы АБСЕ назіраць за прэзідэнцкімі выбарамі ў краіне 26 студзеня выклікае “глыбокае шкадаванне“ і перашкаджае “бесстаронняй і незалежнай ацэнцы выбарчага працэсу”, гаворыцца ў апублікаванай 9 студзеня сумеснай заяве Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) і Парламенцкай асамблеі (ПА) АБСЕ.
Дырэктар БДІПЧ Марыя Тэлаліян адзначыла, што гэтае рашэнне “падкрэслівае захаванне нежадання беларускіх уладаў запрашаць іншыя дзяржавы АБСЕ для назірання і прадастаўлення незалежнага меркавання аб тым, ці праводзяцца выбары ў адпаведнасці з абавязацельствамі АБСЕ і міжнароднымі дэмакратычнымі стандартамі“.
У заяве сказана, што “ў апошнія месяцы БДІПЧ рабіла намаганні па ўзаемадзеянні з беларускімі ўладамі па пытанні запрашэння да назірання“: “Да дня выбараў засталося менш за тры тыдні, аднак БДІПЧ не змагло назіраць за ключавымі этапамі працэсу”.
Кіраўнік ПА АБСЕ Піа Каума, у сваю чаргу, заявіла, што “беларускі ўрад у чарговы раз вырашыў пагрэбаваць сваім абавязацельствам як краіны, якая падпісала Капенгагенскі дакумент 1990 года, запрасіць на свае выбары назіральнікаў з іншых дзяржаў — удзельніц АБСЕ”.
“Адсутнасць супрацоўніцтва з боку Беларусі яшчэ больш падрывае дух даверу, які ляжыць у аснове АБСЕ, а адсутнасць празрыстасці яшчэ больш падрывае веру ў выбарчую сістэму Беларусі“, — адзначыла Каума.
У арганізацыі падкрэслілі, што гэта ўжо трэці выпадак з моманту правядзення прэзідэнцкіх выбараў у жніўні 2020 года, калі БДІПЧ не можа назіраць за выбарамі ў Беларусі праз адсутнасць своечасовага запрашэння.
“Хоць БДІПЧ не будзе назіраць за надыходзячымі прэзідэнцкімі выбарамі, Бюро працягвае сачыць за падзеямі ў Беларусі ва ўсіх абласцях, ахоплівае яго мандатам“, — гаворыцца ў заяве.
Летась у верасні міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў заявіў, што сумняваецца ў неабходнасці запрашаць на прэзідэнцкія выбары 2025 года назіральнікаў БДІПЧ АБСЕ.
“Мы, вядома, будзем думаць, час у нас яшчэ ёсць. Але практычнай карысці, паверце, ад гэтага не будзе“, — заявіў ён беларускім дзяржСМІ ў Нью-Ёрку, дзе браў удзел у мерапрыемствах Генасамблеі ААН.
“Ведаеце, калі прыязджаюць назіральнікі, яны ўжо настроеныя адпаведным чынам, ужо прайшлі “абкатку”, як, на што глядзець. І калі ўжо самой арганізацыі зададзеныя нейкія наратывы, якія трэба ўбачыць ці як адлюстраваць Беларусь, навошта нам такое назіранне?” — сказаў Рыжанкоў.
Ён абвінаваціў БДІПЧ у тым, што структура ажыццяўляе “дасканалы маніторынг“ выбарчага працэсу “толькі ў постсавецкіх краінах”.
“Калі няма агульных стандартаў, калі прыдумляюцца нейкія стандарты і нейкія эксперты кажуць, што “гэтыя стандарты дзейнічаюць толькі для вас“, калі загадзя ўсё напісана, калі пад гэтыя выгады падшуканыя пэўныя “замежныя агенты“ з ліку нашых грамадзян альбо грамадзян іншых краін, якія знаходзяцца ў гэты час у Беларусі, навошта нам такія назіральнікі?” — абгрунтаваў чыноўнік адсутнасць запрашэння для БДІПЧ АБСЕ.
Аляксандар Лукашэнка 3 студзеня заявіў, што дапускае запрашэньне на прэзыдэнцкія выбары заходніх назіральнікаў.
Прэзідэнцкія выбары павінны адбыцца 26 студзеня 2025 года.
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаБелстат: Даўгі прадпрыемстваў за год выраслі на 20,3%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- ПалітыкаПамілаванне палітвязняў не кажа пра змену палітыкі Лукашэнкі — ЦіханоўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, ПалітыкаЦіханоўская абмеркавала з прэм’ер-міністрам Нідэрландаў непрызнанне выбараў у БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, ЭканомікаПеравозчык угнаенняў "Беларуськалію" мае намер спагнаць з Літвы праз арбітраж 15 млрд еўра — СМІМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Грамадства, Палітыка