Лукашэнка ў размове з ветэранамі паўшчуваў моладзь за прэтэнзіі ў сувязі з недахопам бульбы

3 ліпеня, Позірк. Аляксандр Лукашэнка не змог абысці бокам тэму недахопу бульбы ў краіне нават падчас урачыстага мерапрыемства з нагоды Дня незалежнасці (3 ліпеня) на мемарыяльным комплексе “Курган Славы” пад Мінскам.
Размаўляючы з ветэранамі і дзякуючы ў іх асобе ўсіх удзельнікаў вайны палітык заявіў, што Беларусь трэба захаваць у памяць пра тых, “хто да гэтай хвіліны не дажыў”.
“Многія з нас, асабліва моладзь, адчуваюць нейкія недахопы, нечага не хапае: то бульба, то яшчэ нешта, — цытуе Лукашэнку яго прэс-служба. — Але вы, і мы ў тым ліку, разумеем, што гэта дробязі ў параўнанні з тым, што давялося перажыць у маладосці вам і тым, каго сёння няма. Таму гэта самае простае: бульба будзем мець. Яна ўжо ёсць”.
Спікер заявіў, што надвор’е сёлета “будзе садзейнічаць добраму ўраджаю”. “Гасподзь падарыў нам добрае надвор’е. Дажджы, дажджы, але гэта на карысць. Глядзіце, ніколі такіх палёў не было. Значыць, з хлебам будзем. І з бульбай таксама”, — дадаў ён.
Шырокі грамадскі рэзананс увесну выклікала адсутнасць бульбы ў крамах, а таксама высокія цэны на гэты караняплод.
8 траўня Лукашэнка прызнаў дэфіцыт бульбы, пазней ён зрабіў з гэтай нагоды некалькі заяў. У прыватнасці, звязаў недахоп прадукта ў Беларусі з палітыкай.
Праз месяц, 11 чэрвеня, Лукашэнка падпісаў указ № 232 “Аб асаблівасцях пастаўкі садавінагароднінай прадукцыі для рэспубліканскіх дзяржаўных патрэбаў”, які абавязвае гандлёвыя сеткі і пастаўшчыкоў забяспечваць наяўнасць у крамах агародніны ў міжсезонне.
30 чэрвеня Савет Рэспублікі ўхваліў законапраект, які прадугледжвае адказнасць за “непастаўку або недапастаўку” плодаагародніннай прадукцыі са стабілізацыйных фондаў “для рэспубліканскіх дзяржаўных патрэбаў”.
Гл. таксама:
Бульбяная змова. Хто з’еў нашу бульбу? (на рускай мове)
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПольшча зафіксавала адну спробу незаконнай міграцыі пасля 10 дзён адсутнасці актыўнасці на мяжы з БеларуссюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПрэм'ера фільма Андрэя Куцілы “Лісты” пра рэпрэсіі ў Беларусі адбудзецца на Венецыянскім міжнародным фестываліМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія чатыры месяцы штодня фіксуе спробы мігрантаў пранікнуць з Беларусі на яе тэрыторыю (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



