Мінімальная колькасць адвакатаў у юрыдычных кансультацыях зніжаная паўсюль, акрамя сталіцы і дзвюх абласцей

16 красавіка, Позірк. Мінімальная колькасць адвакатаў у юрыдычных кансультацыях зніжана паўсюдна, акрамя сталіцы, Мінскай і Брэсцкай абласцей, сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз пастановы Міністэрства юстыцыі № 16 ад 5 красавіка, апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале 16 красавіка.
У цэлым мінімальная колькасць адвакатаў павялічылася з 1.333 да 1.454, то бок на 8,32%.
У параўнанні з ранейшымі нарматывамі мінімальная колькасць адвакатаў у юрыдычных кансультацыях Мінска павялічылася з 387 да 479. Гэта адбылося за кошт з’яўлення розных спецыялізаваных кансультацый, сярод якіх, напрыклад, “Прававая абарона”, “Суб’ект права”, “Тэхналогіі і права”. Пры гэтым мінімальная колькасць адвакатаў ва ўсіх раёнах сталіцы зараз не перавышае 22. Раней у юрыдычных кансультацыях Заводскага, Партызанскага, Першамайскага, Фрунзенскага раёнаў было мінімум па 25 адвакатаў.
У Мінскай вобласці мінімальная колькасць адвакатаў павялічылася з 268 да 363, у Брэсцкай вобласці — са 131 да 142.
У астатніх абласцях мінімальная колькасць адвакатаў зменшылася: у Віцебскай — 141 (было 159), Гомельскай — 150 (166), Гродзенскай — 98 (105), Магілёўскай — 81 (117). У большасці раёнаў гэтай вобласці мінімальная колькасць адвакатаў — 1.
Павелічэнне мінімальнай колькасці адвакатаў адбылося на фоне рэпрэсій у іх прафесійнай супольнасці.
У Мінску 28 лютага супрацоўнікі Камітэта дзяржбяспекі “зладзілі рэйд на адвакатаў”. Паводле інфармацыі праваабаронцаў, было затрымана сама меней 12 адвакатаў. Большая частка з іх выйшла на волю.
Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года ў Беларусі пачаўся сістэматычны ціск на адвакатуру.
Паводле даных ініцыятывы “Права на абарону”, з пачатку 2020 года ў Беларусі колькасць адвакатаў скарацілася з 2.200 да 1.650. Інстытут заканадаўча фактычна пазбавіўся незалежнага ад дзяржавы статусу: з 2021 года адвакаты могуць працаваць толькі пры юрыдычных кансультацыях, загадчыкі якіх прызначаюцца па ўзгадненні з Мінюстам. У 2022 годзе паўнамоцтвы загадчыкаў пашырылі.
Супраць шэрагу адвакатаў былі заведзеныя крымінальныя справы з палітычных матываў. На сёння ў месцах зняволення знаходзіцца шэсць палітвязняў-адвакатаў. Пад пагрозай пераследу некаторыя былі вымушаны пакінуць Беларусь.
Раней Аляксандр Лукашэнка заявіў, што адвакатура павінна знаходзіцца пад кантролем” і “дзейнічаць паводле закона, а не нейкіх прыдуманых норм — свабоды слова і іншых свабод”.

- Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаВільнюскі саміт асудзіў Беларусь за дапамогу РФ нароўні з КНДР і ІранамМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаТравень стаў рэкордным месяцам ад пачатку года паводле колькасці спробаў нелегалаў трапіць з Беларусі ў ЕС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаПерапад тэмператур у меншай ступені паўплываў на расліны ва ўгноеных глебах — Інстытут меліярацыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаУ свеце адбылося 3–5 цыклаў рэканструкцыі меліярацыйных сістэм, у Беларусі спрабуюць правесці першы — МінсельгасхарчМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаВячорка: Наўроцкі цудоўна ведае беларускую сітуацыю і разумее важнасць Беларусі для ПольшчыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаКарбалевіч: У пытанні Беларусі сярод польскіх палітыкаў існуе кансэнсус (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаАбранне новага прэзідэнта Польшчы не прывядзе да неадкладных наступстваў для Беларусі, лічыць ШрайбманМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+