Лукашэнка звязаў падзеж жывёлы з “амаральным стаўленнем” да яе
16 красавіка, Позірк. У 2023 годзе падзеж буйной рагатай жывёлы (БРЖ) дасягнуў максімальнага значэння за ўсю гісторыю статыстычнага назірання і склаў 122,5 тыс. галоў, заявіў Аляксандр Лукашэнка 16 красавіка на нарадзе аб развіцці вёскі і павышэнні эфектыўнасці аграрнай галіны.
Паводле яго слоў (цытуе прэс-служба), “рост гэтага паказчыка назіраецца ў 75 раёнах [са 118] усіх абласцей, а самыя высокія лічбы ў Краснапольскім, Бабруйскім, Кіраўскім Магілёўскай вобласці — больш, чым у 2 разы”.
Ён адзначыў, што па выніках трох месяцаў гэтага года “сітуацыя яшчэ пагоршылася”, бо падзеж БРЖ у сярэднім па краіне вырас больш, чым на чвэрць у гадавым вымярэнні, а ў Магілёўскай вобласці — у 1,7 разы, Мінскай і Гродзенскай — у 1,3 разы.
Лукашэнка падкрэсліў, што ў некаторых гаспадарках парушаюцца патрабаванні тэхналагічных рэгламентаў утрымання і кармлення жывёлы, у прыватнасці, не забяспечваецца “выпойка нованароджаных цялятаў малодзівам, не выконваюцца схемы вакцынацыі”.
“Я не ведаю, як вы наогул можаце дапускаць, што ў вас дохнуць гэтыя толькі што народжаныя небаракі. Гэта пачварнае і амаральнае стаўленне да жывёлы”, — заявіў ён.
Звяртаючыся да прэм’ер-міністра Рамана Галоўчанкі, Лукашэнка сказаў, што ўраду разам з Камітэтам дзяржкантролю неабходна “жэстачайшэ разабрацца і далажыць”.
Ён таксама звярнуў увагу на “фармальны падыход” да яго даручэння па замацаванні за кожным жывёлагадоўчым аб’ектам работнікаў мясцовай вертыкалі.
“Замацаваныя часам не ведаюць, дзе размешчаны гэты аб’ект, — удакладніў Лукашэнка. — Органы мясцовай улады і кіраўнікі гаспадарак часцяком замест кантролю за дысцыплінай спрыяюць яе парушэнню. Няма строгага кантролю з боку дзяржаўнай ветэрынарнай службы. Да розных відаў адказнасці за гэта штогод прыцягваюцца больш за 10 тыс. службовых асоб, узбуджаюцца крымінальныя справы, траціна з іх звязана з утойваннем падзяжу”.
Ён распарадзіўся “павысіць эфектыўнасць узнаўлення” (з 68 цялятаў на 100 кароў — да 95).
Паводле яго слоў, нарматыўнае значэнне “невытворчага выбыцця ” павінна быць “да адной тысячнай працэнта ” і ставіцца да выпадкаў такога выбыцця трэба як да надзвычайнага здарэння.
Характарызуючы сітуацыю ў птушкагадоўлі, Лукашэнка адзначыў нязначны рост вытворчасці мяса птушкі і зніжэнне вытворчасці яек. Пры гэтым, паводле яго сцвярджэння, маецца праблема з падзяжом птушкі, які павялічыўся амаль на 12%. Самыя высокі падзеж — у Магілёўскай і Гомельскай абласцях. Прычынамі ён назваў “невыкананне тэхналогіі камплектавання птушнікаў і ветэрынарна-санітарных правілаў утрымання птушкі”, а таксама “недахоп паўнавартасных кармоў”.
Гаворачы аб злачынствах у сферы АПК, Лукашэнка прывёў прыклад “па Любані” (Мінская вобласць): “Не ведаю нават, як назваць гэтых людзей, дайшлі да таго, што канфіскоўвалі з жывёльных могільнікаў тушы паўшай буйной рагатай жывёлы, раскрыжоўвалі іх і прадавалі на мяса насельніцтву. Прычым гэтым святатацтвам займаліся і ветэрынарныя ўрачы, і брыгадзіры сельгасарганізацый”. Такая практыка была прынятая ў трох раёнах — Любанскім і Старадарожскім Мінскай вобласці, а таксама ў Асіповіцкім Магілёўскай вобласці, дадаў Лукашэнка.
На 1 красавіка 2024 года ў Беларусі налічвалася 4 млн 106,6 тыс. галоў буйной рагатай жывёлы (каровы, быкі, цяляты і інш.) — на 1,2% менш, чым на тую ж дату 2023-га (-49,3 тыс.), сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
У параўнанні з 1 сакавіка 2019 года пагалоўе буйной рагатай жывёлы зменшылася на 143,8 тыс. (-3,4%).
У сакавіку 2024 года ў краіне было 1 млн 394,6 тыс. кароў. У гадавым вымярэнні іх пагалоўе знізілася на 4,4 тыс., або 0,2%, у пяцігадовым — на 36,9 тыс. (-2,5%).
Свіней налічвалася 2 млн 300,3 тыс. (+3,2 тыс., +0,1%; -194,2 тыс., -7,7% адпаведна), птушкі — 49 млн 337,9 тыс. (+1 млн 717,2 тыс., +3,6%; +1 млн 290,7 тыс., +2,7%).
На семінары-нарадзе аб развіцці жывёлагадоўлі 22 верасня 2023 года ў Салігорску (Мінская вобласць) Лукашэнка заявіў, што падзеж вырас у 53 раёнах, у 14 перавысіў узровень у 1,5 разы. У Чашніцкім раёне Віцебскай вобласці, сказаў ён, падзеж вырас амаль у 3 разы, у Краснапольскім раёне Магілёўскай вобласці — у 4.
У асобных сельгасарганізацыях жывёлу ўтрымліваюць у антысанітарных умовах, адсутнічае падсцілачны матэрыял, не своечасова прыбіраецца гной, не выконваюцца рацыёны кармлення і тэмпературны рэжым, канстатаваў Лукашэнка. Тады ён падкрэсліў, што гэта “апошняе папярэджанне”: “Прымайце рашэнні і дзейнічайце. Дзе старшыні райвыканкамаў? Да гэтага звяна мы вернемся прынцыпова і сур’ёзна. Старшыняў райвыканкамаў за губернатарамі наогул не відаць”.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаЗа тры гады плошча новага жылля для людзей з патрэбай у Мінску зменшылася больш як удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 21 лістапада 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЗ пачатку года суседнія краіны ЕС спынілі 35 тыс. спробаў пранікнення нелегальных мігрантаў з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаНа беларускім валютным рынку “няма ніякага шторму” — эксперт BEROC (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+