Яшчэ два адвакаты могуць пазбавіцца ліцэнзій
17 красавіка, Позірк. Рашэнне аб “магчымасці спынення ліцэнзій” двух адвакатаў прынятае на пасяджэнні кваліфікацыйнай камісіі па пытаннях адвакацкай дзейнасці, паведамляе прэс-служба Міністэрства юстыцыі.
Гаворка пра Аляксандра Галавача і Ігара Рыжага, спыненне ліцэнзій якіх тлумачыцца “немагчымасцю выканання адвакатамі прафесійных абавязкаў з прычыны недастатковай кваліфікацыі”.
11 красавіка намеснік міністра юстыцыі Мікалай Старавойтаў заявіў, што “сёння ў краіне 1.588 адвакатаў, якія аказваюць на прафесійнай аснове юрыдычную дапамогу ўсім, хто мае патрэбу ў ёй”.
Як сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз пастановы Міністэрства юстыцыі № 16 ад 5 красавіка, апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале 16 красавіка, мінімальная колькасць адвакатаў у юрыдычных кансультацыях зніжана паўсюдна, акрамя сталіцы, Мінскай і Брэсцкай абласцей.
У цэлым мінімальная колькасць адвакатаў павялічылася з 1.333 да 1.454, гэта значыць на 8,32%.
У параўнанні з ранейшымі нарматывамі мінімальная колькасць адвакатаў у юрконсультацыях Мінска павялічылася з 387 да 479. Гэта адбылося за кошт з’яўлення розных спецыялізаваных кансультацый, сярод якіх, напрыклад, “Прававая абарона”, “Суб’ект права”, “Тэхналогіі і права”. Пры гэтым мінімальная колькасць адвакатаў ва ўсіх раёнах сталіцы зараз не перавышае 22. Раней у юркансультацыях Заводскага, Партызанскага, Першамайскага, Фрунзенскага раёнаў было мінімум па 25 адвакатаў.
У Мінскай вобласці мінімальная колькасць адвакатаў павялічылася з 268 да 363, у Брэсцкай вобласці — з 131 да 142.
У астатніх абласцях мінімальная колькасць адвакатаў зменшылася: у Віцебскай — 141 (было 159), Гомельскай — 150 (166), Гродзенскай — 98 (105), Магілёўскай — 81 (117). У большасці раёнаў гэтай вобласці мінімальная колькасць адвакатаў — 1.
Павелічэнне мінімальнай колькасці адвакатаў адбылося на фоне рэпрэсій у іх прафесійнай супольнасці.
У Мінску 28 лютага супрацоўнікі Камітэта дзяржбяспекі “зладзілі рэйд на адвакатаў”. Паводле інфармацыі праваабаронцаў, было затрымана прынамсі 12 адвакатаў. Большасць з іх выйшлі на волю.
Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года ў Беларусі пачаўся сістэматычны ціск на адвакатуру.
Паводле даных ініцыятывы “Права на абарону”, з пачатку 2020 года ў Беларусі колькасць адвакатаў скарацілася з 2.200 да 1.650. Інстытут заканадаўча фактычна пазбавіўся не залежнага ад дзяржавы статусу: з 2021 года адвакаты могуць працаваць толькі пры юрыдычных кансультацыях, загадчыкі якіх прызначаюцца па ўзгадненні з Мінюстам. У 2022 годзе паўнамоцтвы загадчыкаў пашырылі.
Супраць шэрагу адвакатаў былі заведзеныя крымінальныя справы па палітычных матывах. На сёння ў месцах зняволення знаходзіцца шэсць палітвязняў-адвакатаў. Пад пагрозай пераследу некаторыя былі вымушаныя пакінуць Беларусь.
Раней Аляксандр Лукашэнка заявіў, што адвакатура павінна знаходзіцца пад кантролем” і “дзейнічаць паводле закона, а не нейкіх прыдуманых нормаў — свабоды слова і іншых свабодаў”.
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаШосты дзень запар актыўнасць нелегальных мігрантаў фіксуецца толькі на польскім напрамкуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаКолькасць вакансій у Беларусі вырасла за год амаль на 20% — ЕЭК (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка