Беларусь і Кітай рыхтуюць план супрацы да 2030 года, анансаваныя сустрэчы “на навышэйшым і высокім узроўнях”

17 красавіка, Позірк. Падрыхтоўку плана двухбаковай супрацы да 2030 года абмеркавалі на сустрэчы 17 красавіка ў Мінску міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік і амбасадар Кітая Се Сяоюн.
Паводле інфармацыі прэс-службы беларускага знешнепалітычнага ведамства, яны таксама “надалі асаблівую ўвагу” прасоўванню “перспектыўных кааперацыйных праектаў”.
“Суразмоўцы закранулі наяўныя пытанні беларуска-кітайскага ўзаемадзеяння, уключна з будучымі кантактамі на найвышэйшым і высокім узроўнях”, — гаворыцца ў паведамленні.
З улікам “будучага паўнапраўнага членства Беларусі ў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва” (ШАС) на сустрэчы была пацверджаная гатоўнасць “шчыльна ўзаемадзейнічаць у ШАС” і супрацоўнічаць на шляху ўступлення Мінска ў БРІКС.
“Бакі канстатавалі стратэгічны характар партнёрства паміж дзвюма краінамі, пацвердзілі гатоўнасць і ў далейшым аказваць узаемную падтрымку ў пытаннях, якія закранаюць карэнныя інтарэсы абедзвюх дзяржаў”, — адзначыў МЗС.
Летась Аляксандр Лукашэнка двойчы наведваў Кітай і сустракаўся з кіраўніком КНР Сі Цзіньпінам. Першы візіт адбыўся 28 лютага — 2 сакавіка, другі — 3–4 снежня. Абодва разы абмяркоўваўся шырокі спектр пытанняў, у тым ліку звязаных з эканомікай, міжнароднымі стасункамі.
На сустрэчы з моладдзю 24 кастрычніка ў Палацы незалежнасці Лукашэнка заявіў, што ў Беларусі “разгортваецца новая вытворчасць” легкавых аўтамабіляў у супрацы з кітайскай дзяржкарпарацыяй FAW.
16 лістапада ён ухваліў у якасці асновы для перагавораў праект беларуска-кітайскага міжурадавага пагаднення аб гандлі паслугамі і ажыццяўленні інвестыцый. Паведамлялася, што гаворка ідзе пра “стварэнне зоны свабоднага гандлю паслугамі паміж Беларуссю і КНР, транспарэнтнага, ліберальнага і спрыяльнага інвестыцыйнага рэжыму для прыцягнення інвестыцый”.
На наступны дзень Міністэрства прамысловасці паведаміла пра падпісанне з Кітаем “дэталізаванага плана па спалучэнні прамысловай палітыкі”.
- Палітыка
- ПалітыкаФрыдман: Лукашэнка памыляецца, недаацэньваючы ЕўропуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць прадпрыемстваў за год вырасла на 1,6 млрд рублёў — даныя БелстатаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваУ заключны дзень анамальна цёплага надвор'я тэмпературныя рэкорды зафіксаваныя больш чым на 30 метэастанцыях (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Выбары, ПалітыкаЛукашэнка звязаў сваё "перавыбранне" з падтрымкай беларусамі "ўсходняга вектара"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, ЭканомікаПуцін лічыць, што супрацоўніцтва з Мінскам у эканоміцы развіваецца "найлепшым чынам"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда знешняга гандлю прамежкавымі таварамі за год павялічылася ў 1,6 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка