Лукашэнка спадзяецца на чарговую “хуткую сустрэчу” з прэзідэнтам Зімбабвэ Мнангагвам
18 красавіка, Позірк. “Беларусь з задавальненнем назірае за паспяховымі дынамічнымі зменамі ў розных галінах эканомікі Зімбабвэ”, — заявіў Алесандр Лукашэнка, віншуючы 18 красавіка прэзідэнта гэтай афрыканскай краіны і яе “дружалюбны народ” з Днём Незалежнасці.
Паводле слоў Лукашэнкі (віншаванне апублікаванае на яго сайце), 44 гады таму Зімбабвэ “скінула каланіяльныя кайданы і здабыла магчымасць самастойна праводзіць уласную знешнюю і ўнутраную палітыку, накіраваную на забеспячэнне ўстойлівага развіцця краіны і павышэнне якасці жыцця грамадзян”.
Лукашэнка звярнуў увагу на “важную ролю абмену візітамі на вышэйшым узроўні для ўмацавання двухбаковых кантактаў і выказаў надзею на хуткую сустрэчу з Мнангагвам на гасціннай беларускай зямлі”, гаворыцца ў паведамленні.
“Перакананы, практычная рэалізацыя дасягнутых раней дамоўленасцяў і вынікі вашага будучага візіту ў Беларусь паспрыяюць нашаму стратэгічнаму партнёрству і плённаму ўзаемадзеянню, арыентаванаму на доўгатэрміновую перспектыву”, — адзначаецца ў віншаванні.
Беларускія ўлады актывізавалі кантакты з Зімбабвэ ў 2023 годзе, аднак актуальных звестак па двухбаковым тавараабароце няма. Па выніках 2022 года аб’ём узаемнага гандлю склаў каля 40 млн долараў, 2021-га — 25 млн, 2020-га — 33,6 млн.
Лукашэнка наведваў Зімбабвэ з 30 студзеня да 1 лютага 2023 года. У красавіку са шматдзённым візітам у Мінск прыязджала жонка прэзідэнта краіны Аксілія Мнангагва.
Падчас візіту Лукашэнкі было падпісанае пагадненне аб стварэнні сумеснай камісіі па супрацоўніцтве паміж краінамі. 2 траўня ён зацвердзіў дакумент.
26 студзеня 2024 года міністр унутраных спраў Іван Кубракоў падпісаў у Зімбабвэ мемарандум аб супрацоўніцтве паміж праваахоўнымі ведамствамі дзвюх дзяржаў. Паводле слоў кіраўніка МУС, Лукашэнка “даручыў аказаць усялякую падтрымку зімбабвійскім сябрам”.
31 студзеня гэтага года мемарандум аб супрацоўніцтве падпісалі ў Мінску міністр прамысловасці Аляксандр Рагожнік і яго зімбабвійская калега Сітэмбіса Джайл Глэдзіс Ньёні.
20 лютага ў Харарэ міністэрствамі абароны Беларусі і Зімбабвэ падпісаны “План сумесных мерапрыемстваў у ваеннай сферы”. Цырымонія падпісання дакумента прайшла з удзелам пасла Беларусі ў гэтай афрыканскай краіне Ігара Маршалава і пасла Зімбабвэ ў Беларусі Ігнаціуса Грэма Мудзімбы.
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаШосты дзень запар актыўнасць нелегальных мігрантаў фіксуецца толькі на польскім напрамкуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка