Прапанова пазбаўляць беларусаў ВНЖ у Літве супярэчыць палітыцы ЕС у дачыненні да Беларусі — Ціханоўская

18 красавіка, Позірк. Ініцыятыва дэпутатаў літоўскага Сейма пазбаўляць беларусаў віду на жыхарства пры наведванні радзімы часцей за адзін раз на тры месяцы супярэчыць агульнай палітыцы ЕС у дачыненні да Беларусі, заявіла Святлана Ціханоўская ў каментары Elta.
Паводле яе слоў, гэта таксама супярэчыць заключэнню Савета Еўрасаюза, якое заклікае падтрымліваць мабільнасць беларусаў і кантакты паміж людзьмі.
“У Літве ўжо існуе эфектыўная сістэма праверкі ўсіх тых, хто звяртаецца за відам на жыхарства, і агенты рэжыму будуць шукаць іншыя шляхі, калі ім спатрэбіцца пракрасціся ў ЕС. Уладальнікамі літоўскага віду на жыхарства з’яўляюцца ў асноўным рэпрэсаваныя актывісты, студэнты, простыя рабочыя, кіроўцы, бізнесмены і IT-спецыялісты. Яны падтрымлівалі пратэсты; цяпер яны падтрымліваюць Украіну”, — цытуе Ціханоўскую партал навінаў Delfi.
Яна таксама заявіла, што разумее “занепакоенасць літоўскіх палітыкаў з нагоды бяспекі”, але гэты законапраект “не вырашае праблему бяспекі, ён закранае не рэжым, а простых беларусаў, і дапаможа Пуціну і Лукашэнку яшчэ больш ізаляваць” беларусаў.
“Мы згодныя з тым, што прыхільнікі вайны і дыктатара не павінны мець права жыць у Літве. Мы згодныя з тым, што тыя, хто з’ехаў па гуманітарных візах, таксама не павінны вяртацца з-за пагрозы іх бяспецы. Гэтая норма ўжо ёсць у законе. Мы не падтрымліваем абмежаванні для ўсіх беларусаў”, — падкрэсліла Ціханоўская.
Палітык заклікала беларусаў абмежаваць паездкі на радзіму: “Сёння мяжа з Літвой і Польшчай — адзіная сувязь са свабодным светам для беларусаў, якія жывуць быццам ГУЛАГу, а для нас гэта магчымасць падтрымліваць кантакты паміж тымі, хто знаходзіцца ў выгнанні, і тымі, хто застаўся. Аднак, улічваючы небяспеку, мы заклікаем беларусаў і літоўцаў абмежаваць неістотныя паездкі ў Беларусь”.
Папраўкі да закона аб абмежавальных мерах адносна ваеннай агрэсіі супраць Украіны XIV-1888, якія прадугледжваюць дадатковыя магчымасці для пазбаўлення беларусаў і расіян ВНЖ, былі зарэгістраваныя ў Сейме Літвы 9 красавіка.
У той жа дзень Ціханоўская заявіла, што важна ізаляваць рэжым Лукашэнкі, а не беларусаў. Пры гэтым дэмлідар перасцерагла беларусаў — асабліва ўладальнікаў “гуманітарнай візы або палітычнага прытулку” — ад паездак на радзіму.
“Бо гэта не толькі сігнал для рэжыму звярнуць на вас павышаную ўвагу, але і падстава для дзяржаўных органаў Літвы ануляваць дазвол на часовае знаходжанне. Паколькі вы паказалі падставай для яго выдачы немагчымасць вярнуцца ў сваю краіну”, — патлумачыла палітык.
17 красавіка камітэт Сейма па нацыянальнай бяспецы і абароне ўхваліў прапанову, якую літоўскія СМІ назвалі “кампраміснай”. Яна прадугледжвае пазбаўленне белаарусаў ВНЖ у выпадку наведвання радзімы часцей за адзін раз на тры месяцы.

У Сейме Літвы прапанавалі пазбаўляць беларусаў ВНЖ пры наведванні радзімы часцей за адзін раз на тры месяцы


- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская заклікала краіны Паўночнай Еўропы і Балтыі ціснуць на рэжым Лукашэнкі да сістэмных змен у Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская абмеркавала з прадстаўнікамі Еўракамісіі і ЕСЗД падтрымку для беларусаў і санкцыі для рэжымуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаБеларусь пяты месяц запар не лідзіруе ў ЕАЭС ні па адным з сямі асноўных эканамічных паказчыкаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 11–12 верасня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаДля вызваленых палітвязняў сабрана амаль 97 тыс. еўраМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка