У Беларусі 1 лістапада вырасце бюджэт пражытачнага мінімуму

26 кастрычніка, Позірк. Новы памер бюджэту пражытачнага мінімуму (БПМ) уводзіцца ў Беларусі 1 лістапада і будзе дзейнічаць да 31 студзеня 2024 года. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны ад 23 ліпеня № 37.
Згодна з дакументам, апублікаваным на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале 26 кастрычніка, БПМ у сярэднім на душу насельніцтва складзе 367,79 рубля (+3,39 рубля; +0,93%), для працаздольнага насельніцтва — 405,27 (+1,33;+ 0,33%), пенсіянераў — 273,26 (+2,17; +0,8%), дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў — 237,34 (+4,93; +2,12 %), ад 3 да 6 гадоў — 325,11 (+5,61; +1,76%), ад 6 да 18 гадоў — 393,34 (+4,99; +1,28%).
Ад велічыні БПМ залежаць розныя сацыяльныя выплаты, надбаўкі, у тым ліку дапамогі сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей, сацыяльныя пенсіі, падвышэнні і даплаты да пенсій для асобных катэгорый пенсіянераў, дапамогі па догляду інваліда першай групы або асобы, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту.


- Грамадства100 балаў на ЦТ і ЦЭ атрымала больш за 2 тыс. абітурыентаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаУ студзені — траўні было звольнена на 9% работнікаў больш, чым нанята (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаПродажы беларускіх тавараў у краіны па-за СНД знізіліся за год на 11% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў чэрвені знізіўся на 0,97%, за паўгоддзе — на 14,65% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка