“Газпрам” заявіў, што забяспечвае надзейнае газазабеспячэнне Беларусі ў ацяпляльны сезон

18 красавіка, Позірк. Ход паставак газу ў Беларусь абмеркавалі старшыня праўлення і намеснік старшыні рады дырэктараў расійскага ПАТ “Газпрам” Аляксей Мілер і амбасадар Беларусі ў РФ Дзмітрый Круты, паведамляе прэс-служба кампаніі.
“Газпрам” падкрэсліў, што забяспечвае “надзейнае газазабеспячэнне беларускіх спажыўцоў падчас ацяпляльнага сезона”.
Падрабязнасці сустрэчы не прыводзяцца. Беларуская дыпмісія пра сустрэчу не паведамляе.
У 2024–2025 гадах кошт расійскага газу для Беларусі ў адпаведнасці з дасягнутымі раней дамоўленасцямі зафіксавана на ўзроўні 128,5 долара за тыс. кубаметраў. Такі кошт дзейнічае для Беларусі цягам некалькіх апошніх гадоў.
4 лістапада 2021 года Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка падпісалі дэкрэт “Аб асноўных напрамках рэалізацыі палажэнняў Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы на 2021–2023 гады”, зацвердзіўшы 28 праграм інтэграцыі.
У тым жа годзе бакі дамовіліся распрацаваць прынцыпы фармавання агульнага рынку газу да ліпеня 2022-га і да 1 снежня 2023-га ўнесці неабходныя дапаўненні ў адпаведную саюзную праграму.
16 снежня 2022 года на нарадзе па пытаннях супрацоўніцтва з РФ Лукашэнка заявіў, што канкрэтныя мерапрыемствы і тэрміны саюзнай праграмы фармавання аб’яднанага рынку газу былі “проста сарваныя”.
З красавіка 2022 года Мінск перайшоў на расійскія рублі пры разліках за пастаўкі прыроднага газу.
Прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка 3 красавіка 2022 заявіў, што расплачвацца за нафту і газ, якія пастаўляюцца з РФ, у расійскіх рублях “выгадна эканамічна”, бо “ўладальнікі доларавых актываў найбліжэйшым часам могуць зазнаць сур’ёзныя выпрабаванні”. Тады курс долара ЗША да расійскага рубля пачаў зніжацца пасля ўзлёту ў сувязі з пачаткам поўнамаштабнага ўварвання войск РФ ва Украіну. Праз пэўны час тэндэнцыя зноў змянілася.
За час кіравання Лукашэнкі рознагалоссі з Масквой у коштаўтварэнні на энэрганосьбіты, якія пастаўляюцца, неаднаразова станавіліся прычынай публічных канфліктаў, т. зв. “газавых войнаў”, прыводзілі да спынення паставак.
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- ЭканомікаАфіцыйны курс долара ў Беларусі за першую палову 2025 года знізіўся на 14,6% — другое месца на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 27–30 чэрвеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка