У першым квартале для шматдзетных пабудавана амаль удвая менш жылля, чым год таму
19 красавіка, Позірк. У студзені — сакавіку 2024 года арганізацыі ўсіх форм уласнасці пабудавалі 8,2 тыс. новых кватэр — на 5,7% менш, чым за аналагічны перыяд 2023-га (8,7 тыс.), сведчаць даныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
У эксплуатацыю ўведзена 787,5 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы жылля (-10,2%; 877,1 тыс.).
Для тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні ўмоў, за гэты час з’явілася 260,2 тыс. кв. м жылля (-30,4%; 373,7 тыс.), у тым ліку з дзяржпадтрымкай — 174,5 тыс. (-37,1%; 277,5 тыс.). Для шматдзетных — 89,7 тыс. (-46,8%; 168,8 тыс.).
У сельскіх населеных пунктах увялі ў эксплуатацыю 288,1 тыс. кв. м жылля (-17,3%; 348,4 тыс.).
Пра неабходнасць змяніць падыход да забеспячэння грамадзян жыллём заявіў прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка 19 сакавіка на нарадзе па пытанні жыллёвага будаўніцтва.
Адзначыўшы наяўнасць “пэўных цяжкасцей з будаўніцтвам жылля, асабліва з дзяржпадтрымкай”, Галоўчанка выказаў меркаванне, што дзеючыя механізмы дзяржпадтрымкі “пачынаюць губляць актуальнасць”, паколькі большасць людзей, што мелі права на гэты від дапамогі, ім скарысталіся. Акрамя таго, назіраецца тэндэнцыя, калі грамадзяне, якія маюць права на дзяржпадтрымку, адмаўляюцца будаваць жыллё, сказаў прэм’ер-міністр.
Летась 21 снежня Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 433, якім адкарэктавана рашэнне аб дзяржаўнай падтрымцы грамадзян пры будаўніцтве, рэканструкцыі або набыцці жылых памяшканняў, якое дзейнічала каля 10 гадоў.
У адпаведнасці з папраўкамі, якія набылі моц сёлета 1 студзеня, дзяржпадтрымкай пры збудаванні жылля могуць скарыстацца ў тым ліку грамадзяне, што маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, якія да 15 студзеня 2022 года атрымалі зямельныя ўчасткі “для будаўніцтва жылых дамоў у малых гарадах, пасёлках гарадскога тыпу і сельскіх населеных пунктах не па месцы пастаноўкі на ўлік асоб, маючых патрэбу”.
Паводле даных Белстата, у 2023 годзе арганізацыі ўсіх форм уласнасці пабудавалі 47,4 тыс. кватэр, што на 4,01% менш, чым годам раней (49,4 тыс.), і на 9,54% менш, чым у 2021-м (52,4 тыс.).
На працягу мінулага года ў эксплуатацыю было ўведзена 4 млн 193,7 тыс. кв. м агульнай плошчы жылля (-0,79%, 4 млн 226,2 тыс.; -4,41%; 4 млн 387,3 тыс.).
Еўразійская эканамічная камісія паведамляла, што ў 2023 годзе Беларусь заняла 4-е месца па ўводзе ў эксплуатацыю жылля.
У 2023 годзе жыллёвыя ўмовы палепшыла на 22,3% маючых на тое патрэбу асоб менш, чым годам раней
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаШосты дзень запар актыўнасць нелегальных мігрантаў фіксуецца толькі на польскім напрамкуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+