Распачата спецвытворчасць у дачыненні да футбольнага фаната з Мінска Юрыя Качуры

19 красавіка, Позірк. Следчы камітэт 18 красавіка распачаў спецыяльную вытворчасць у дачыненні да 44-гадовага Юрыя Качуры, вынікае з адпаведнага пераліку на сайце ведамства.
Мужчыну загадана з’явіцца ва УСК па Мінскай вобласці. Яму інкрымінаваныя ч. 1 арт. 130 (распальванне <…> варожасці або варажнечы) і арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады) Крымінальнага кодэкса.
Качура — футбольны фанат, працаваў абвальшчыкам мяса, жыў у Мінску.
Паводле інфармацыі ініцыятывы “Праваабаронцы супраць катаванняў”, у кастрычніку 2020 года яго “схапілі на вуліцы без якіх-небудзь падстаў”.
“На Акрэсціна (сталічны комплекс ізалятараў у 1-м зав. Акрэсціна. — “Позірк”.) яго чакалі катаванні, абліванне хлоркай, рэгулярныя пабоі, а пасля — немагчымасць уладкавацца на працу, — адзначае ініцыятыва. — Праз некалькі месяцаў яго затрымалі зноў. На гэты раз ГУБАЗіК вынес дзверы суседу, пасля кінуўшы ў яго кватэру шумавую гранату. Пасля пачаліся збіванні”.
У інтэрв’ю праваабаронцам Качура паведаміў, што пасля вызвалення выехаў у Вільнюс.
Спецыяльная вытворчасць — вытворчасць па крымінальнай справе ў дачыненні да абвінавачанага, які знаходзіцца па-за межамі Беларусі і ўхіляецца ад яўкі ў орган, што вядзе крымінальны працэс. Магчымая, па 34 складах злачынстваў, якія пераважна адносяцца да катэгорыі цяжкіх і асабліва цяжкіх. Сярод іншага гэта акт тэрарызму, генацыд, наёмніцтва, здрада дзяржаве, дыверсія, стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім, масавыя беспарадкі, заклікі да санкцый ды інш.
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаПраваабаронца Кісляк просіць генпракурора Грузіі распачаць следства па факце затрымання грамадзяніна Беларусі ў Дэпартаменце міграцыі МУС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- ПалітыкаЦіханоўская абмеркавала вызваленне палітвязняў і падтрымку Украіны з прэзідэнтам ПА НАТОМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаЕўракамісар Кос анансавала новы пакет дапамогі для незалежных СМІ і праваабаронцаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаУ першым паўгоддзі ў абароненым грунце было вырашчана на 4% менш таматаў, чым годам ранейМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаУ першым паўгоддзі сельгасвытворчасць у Беларусі знізілася на 2,7%, год таму быў рост на 10,2%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка