Міжнародныя структуры будуць праінфармаваныя пра мілітарызацыю беларускай адукацыі і падрыхтоўку дзяцей да вайны — Латушка

23 кастрычніка, Позірк. Звароты да міжнародных структур і бацькоў школьнікаў будуць сярод крокаў, якія зробяць дэмакратычныя сілы, каб супрацьстаяць мілітарызацыі беларускай адукацыі. Пра гэта заявіў кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка, адказваючы на пытанне “Позірку” на прэзентацыі даклада “Дзеці без будучыні: мілітарызацыя дзяцінства ў Беларусі”.
Дакумент падрыхтаваны НАУ сумесна з аб’яднаннем BelPol і прадстаўлены 23 кастрычніка ў Варшаве.
“Мы праінфармуем Еўрапейскі парламент і міністэрствы замежных спраў еўрапейскіх краін, ЮНІСЕФ, ЮНЕСКО, Камітэт ААН па правах дзіцяці, усіх нашых партнёраў пра тое, што адбываецца сёння з беларускімі дзецьмі, бо гэта частка агульнай стратэгіі мілітарызацыі грамадства, падрыхтоўкі Беларусі да вайны, бо Лукашэнка пастаянна паўтарае: “Мы павінны рыхтавацца да вайны”. Ён уцягвае ў гэты працэс, на жаль, і дзяцей”, — сказаў Латушка.
Іншыя падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+” (калі спасылка не працуе, карыстайцеся, калі ласка, гэтай)
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваНа патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінула 16 грамадзян БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- ГрамадстваУ Літве затрыманыя трое падазраваных у незаконнай перавозцы 6 тыс. пачак беларускіх цыгарэтМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка



