Рассельгаснагляд забараніў увоз з Беларусі дзвюх партый харчавання
23 кастрычніка, Позірк. Аб забароне ўвозу на тэрыторыю Расіі дзвюх партый харчавання з Беларусі паведаміла Федэральная служба па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе (Рассельгаснагляд).
У Пскоўскай вобласці “прыпынена перамяшчэнне 1.700 кг гатовай малочнай прадукцыі”.
Паводле звестак ведамства, у перавозчыка “адсутнічалі ветэрынарныя суправаджальныя дакументы, якія пацвярджаюць паходжанне і бяспеку тавару” (масла сметанковае, смятана).
У Бранскай вобласці такіх жа пацвярджальных дакументаў не аказалася ў перавозчыка больш за 26 тыс. кукурузнай дзерці.
Абедзве партыі вернутыя ў Беларусь.
17 кастрычніка паведамлялася, што ў Смаленскай вобласці спыненая спроба нелегальнага ўвозу з Беларусі 20 т рыбнай прадукцыі, у Бранскай — больш за 2 т мяса невядомага паходжання.
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь падзяліла з Украінай 5-е месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у ліпені, з Узбекістанам — 8-е месца з пачатку года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка24 жніўня праз Беларусь у ЕС спрабавала трапіць мінімальная за апошнія тры тыдні колькасць мігрантаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка



