Пасля нядаўняга нападу на Ізраіль у Мінск прыбыў намеснік міністра абароны Ірана

22 красавіка, Позірк. У Мінск прыбыў намеснік міністра абароны і падтрымкі Узброеных сіл Ірана, рэктар Тэхналагічнага ўніверсітэта імя Маліка Аштара Мехдзі Джафары, паведаміў 21 красавіка начальнік дэпартамента міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва — памочнік кіраўніка ваеннага ведамства Беларусі Валерый Равенка.
“У рамках візіту ім будзе наведаны шэраг навуковых устаноў Узброеных сіл і Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь”, — напісаў прадстаўнік Мінабароны на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Х.
Дэкадай раней, позна ўвечары 13 красавіка, Іран нанёс авіяўдар па Ізраілі, атака працягвалася пяць гадзін. Паводле інфармацыі ізраільскай Арміі абароны (ЦАХАЛ), было выпушчана 120 балістычных і 30 крылатых ракет, а таксама больш за 170 беспілотнікаў. Сістэма супрацьпаветранай абароны Ізраілю пры садзейнічанні ЗША, Іарданіі і іншых краін, згодна з паведамленнем ЦАХАЛа, перахапіла “99% паветраных пагроз”. Шэраг экспертаў назваў іранскую атаку правальнай, у тым ліку з прычыны тэхналагічнай перавагі абароны Ізраіля.
МЗС Беларусі выказала “глыбокую занепакоенасць” у сувязі з авіяўдарам. Пры гэтым ведамства не згадала пра факт паветранага нападу, а заявіла пра “эскалацыю сітуацыі ў блізкаўсходнім рэгіёне”.
Беларускі дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская “рашуча асудзіла” дзеянні Ірана.
Напружаная сітуацыя на Блізкім Усходзе захоўваецца з 7 кастрычніка 2023 года, калі на тэрыторыю Ізраіля з сектара Газа ўварваліся баевікі ваеннага крыла групоўкі ХАМАС. Адначасова з Газы пачаўся інтэнсіўны абстрэл ізраільскай тэрыторыі, было выпушчана больш за 10 тыс. ракет. У выніку загінула каля 1,4 тыс. чалавек з 37 краін, у тым ліку трое грамадзян Беларусі; пацярпела 7,3 тыс. чалавек.
У адказ Ізраіль пачаў наземную ваенную аперацыю супраць сектара Газа з мэтай вызвалення захопленых заложнікаў і знішчэння групоўкі ХАМАС.
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, ЭканомікаМінск прапануе Бенгазі супрацоўніцтва ў перапрацоўцы нафты і збожжаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПольшча зафіксавала рэкордную за амаль паўгода колькасць спробаў незаконнай міграцыі з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЛукашэнка працягвае ператвараць Беларусь у ізгоя — Вячорка пра інфармацыю СМІ аб магчымым абмежаванні выдачы амерыканскіх візМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка, ЭканомікаУ 2024 годзе за мяжой працаўладкавалася 112 тыс. беларусаў — Белстат (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваКолькасць загінуўшых на вытворчасці ў стане ап'янення вырасла за год у 2,5 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка