Аргкамітэт БХД адхрысціўся ад хрысціянскіх дэмакратаў, якія балатуюцца ў КР па спісе “Салідарнасць”

23 красавіка, Позірк. На фоне ўдзелу групы хрысціянскіх дэмакратаў пад лідарствам Георгія Дзмітрука ў выбарах у Каардынацыйную раду аргкамітэт па стварэнні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” (БХД) у чарговы раз заявіў, што той “ніякага дачынення да БХД не мае”.
“Георгій Дзмітрук, які спрабуе выступаць нібыта ад імя беларускіх хрысціянскіх дэмакратаў, не мае ніякага дачынення да дзейнасці і працы хрысціянскай дэмакратыі, паколькі быў выключаны з аргкамітэта БХД”, — гаворыцца ў заяве на сайце палітычнай структуры.
Аргкамітэт заявіў, што БХД не ўдзельнічае ў выбарах у Каардынацыйную раду — “зыходзячы з ранейшых рашэнняў і сучасных палітычных варункаў”. Разам з тым, адзначана ў заяве, “хрысціянскія дэмакраты могуць браць удзел у выбарах у КР асабіста, <…> фармуючы ўласныя выбарчыя спісы, пры гэтым не прадстаўляючыся Партыяй Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя”.
“Нагадаем, большасць членаў аргкамітэта БХД застаецца ў Беларусі. Многія хрысціянскія дэмакраты, уключаючы [сустаршыню] Паўла Севярынца, з’яўляюцца палітвязнямі”, — адзначана ў дакуменце. Пры гэтым, на думку аргкамітэта, дзеянні Дзмітрука ствараюць для палітзняволеных аднадумцаў “дадатковую пагрозу”.
19 красавіка партыя “Народная Грамада” (даўно ліквідаваная ў Беларусі, але мае міжнароднае прызнанне) і група хрысціянскіх дэмакратаў на чале з Дзмітруком абвясціла пра ўдзел у выбарах у КР адзіным спісам “Салідарнасць”.
Выбары ў Каардынацыйную раду трэцяга склікання пройдуць 25–28 траўня.
Апошняя дата рэгістрацыі кандыдатаў — 22 красавіка. З 25 красавіка па 25 траўня пройдзе перыяд агітацыі.

Сярод беларускіх хрысціянскіх дэмакратаў адбыўся раскол

- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў жніўні знізіўся на 0,8%, з пачатку года — на 14,4% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаПрыбытак банкаў за месяц павялічыўся на 35% — даныя рэгулятараМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗапазычанасць па крэдытах арганізацый горназдабыўной прамысловасці вырасла за год у 10,5 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаПрацэнтныя стаўкі па крэдытах растуць сёмы месяц запар (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаАфіцыйны курс долара за 8 месяцаў 2025 года знізіўся на 14,3% — другі паказчык на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства