Экспарт медыцынскіх і адукацыйных паслуг у 2023 годзе перавысіў 70 млн долараў

23 красавіка, Позірк. У 2023 годзе грамадзянам 140 дзяржаў былі аказаныя медыцынскія паслугі на суму больш як 40 млн долараў, заявіў намеснік прэм’ер-міністра Ігар Петрышэнка 23 красавіка ў Мінску на адкрыцці выставы “Ахова здароўя Беларусі — 2024”.
“Актыўна працуе наша сістэма адукацыі — студэнты з больш чым 50 краін атрымліваюць якасную адукацыю”, — адзначыў чыноўнік (на падставе відэафрагмента, апублікаванага прэс-службай урада).
Петрышэнка таксама паведаміў, што экспарт адукацыйных паслуг у 2023-м перавысіў 30 млн долараў.
Сёлета выстава прымеркаваная да 105-годдзя сістэмы аховы здароўя Беларусі. Міністэрства аховы здароўя сцвярджае, што гэты форум “стварае якасна новыя магчымасці прасоўвання інавацыйных прадуктаў для практычнай медыцыны”, а таксама “прыцягвае вядучых айчынных і замежных вытворцаў медыцынскай тэхнікі і абсталявання, лекавых прэпаратаў”.
За год у Беларусі стала на 2,8% менш бальніц
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, ЭканомікаСур'ёзных інвестыцый у турызм чакаць складана пры яго цяперашніх фінансавых паказчыках — прадстаўнік Інстытута эканомікі НАН (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЛабковіч пра кампанію "Праваабаронцы за свабодныя выбары": Не лічу, што гэты напрамак зараз верагодны, асабліва ў эміграцыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка

