Мінскае СІЗА №1 на вуліцы Валадарскага закрываюць — праваабаронцы

24 красавіка, Позірк. З 25 красавіка СІЗА №1 на вул. Валадарскага ў Мінску спыняе прыём перадач для зняволеных, прычына — “расфарміраванне і пераезд следчага ізалятара”, паведаміла 24 красавіка праваабарончая ініцыятыва Dissidentby.
Паводле інфармацыі праваабаронцаў, зняволеныя СІЗА, вядомага як “Валадарка”, будуць пераведзеныя ў нядаўна пабудаваны ізалятар у Калядзічах (Мінскі раён), а таксама ў аналагічныя ўстановы Магілёва і Жодзіна (Мінская вобласць).
Адзначаецца, што пакуль невядома, калі адновіцца прыём перадач і на які адрас адпраўляць лісты зняволеным.
Паводле звестак Dissidentby, на сёння ў СІЗА №1 знаходзіцца “мінімум 42 палітвязняў”.
Пра “пераезд” сталічнага следчага ізалятара, яго перадачу на баланс горада і наступную рэстаўрацыю паведамлялася ў 2014 годзе. Планавалася, што зняволеных перавядуць у ізалятар у Калядзічах, дата здачы якога неаднаразова пераносілася.
Заяўлялася, што на аднаўленне гістарычнага аблічча Пішчалаўскага замка, у якім знаходзіцца СІЗА, спатрэбіцца не менш за 5 млн долараў.
З 2008 года, пасля абвальвання адной з вежаў замка, у гістарычным будынку не ўтрымліваюць зняволеных. Іх змяшчаюць у корпусы, пабудаваныя ў сярэдзіне 70-х гадоў мінулага стагоддзя.
У СІЗА каля 100 камер, у якіх утрымліваюць у тым ліку асуджаных да расстрэлу. На тэрыторыі ізалятара дзейнічаў прыход праваслаўнай царквы. Для сустрэч са святаром і правядзення набажэнстваў было выдзелена адно з памяшканняў.
СІЗА №1 з’яўляецца адзінай пенітэнцыярнай установай Беларусі, дзе прыводзяцца ў выкананне смяротныя прысуды. Усяго, паводле інфармацыі праваабаронцаў, з 1991 года ў ім былі расстраляныя больш за 300 чалавек.
Пішчалаўскі замак пабудаваны ў 1825 годзе па замове памешчыка Рудольфа Пішчалы. Выкарыстоўваўся ў якасці астрога.
У замку ўтрымліваліся паўстанцы 1830–1831 і 1863–1864 гадоў, літаратурныя класікі Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч і Якуб Колас і многія іншыя вядомыя беларусы.
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ першым квартале 2025 года сярод несезонных тавараў хутчэй за ўсё даражэлі какава, селядзец і шакалад (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская выступіць у Валенсіі на пленуме найбуйнейшай партыі Еўрапарламента (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗ пачатку красавіка долар на біржы патаннеў на 2,6%, еўра — падаражэў на 3,7% на фоне стабільнасці курсу расейскага рубляМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка