Шастакоў наведваў КНДР у рамках “планавых палітычных кансультацый” — МЗС
25 красавіка, Позірк. Нядаўні візіт намесніка міністра замежных спраў Яўгена Шастакова ў Паўночную Карэю адбыўся ў рамках “планавых палітычных кансультацый” паміж знешнепалітычнымі ведамствамі дзвюх краін, заявіў кіраўнік МЗС Сяргей Алейнік 25 красавіка ў кулуарах Усебеларускага народнага сходу.
“Падчас візіту абмяркоўвалася кола пытанняў, якія тычацца двухбаковага парадку дня з акцэнтам на гуманітарнае супрацоўніцтва; абмяркоўвалася ўзаемадзеянне ў міжнародных арганізацыях”, — цытуе чыноўніка ТАСС, журналіст якога задаў адпаведнае пытанне.
Пра прыбыццё Шастакова і “асоб, што яго суправаджалі”, у Пхеньян 16 красавіка паведаміла мясцовае інфармагенцтва ЦТАК. Падрабязнасці не прыводзіліся. Да заявы кіраўніка МЗС ведамства пра гэты візіт нават не ўзгадвала.
18 студзеня Алейнік абмеркаваў з намеснікам міністра замежных спраў Паўночнай Карэі Кімам Сонгам Жыёнгам паглыбленне супрацы. Гэта адбылося на палях саміту Руху Недалучэння ў Кампале (Уганда).
Аляксандр Лукашэнка, віншуючы 9 верасня 2023 года кіраўніка Паўночнай Карэі Кім Чэн Ына з Днём утварэння КНДР, заявіў, што “кантакты Мінска і Пхеньяна ў розных галінах працягнуць умацоўвацца, робячы важкі ўнёсак у пабудову больш справядлівага і бесканфліктнага свету, набліжаючы пераход міжнароднай сістэмы да шматпалярнага парадку”.
На перамовах з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным 15 верасня ў Сочы Лукашэнка выказаў меркаванне, што РФ, Беларусь і КНДР маглі б “падумаць пра супрацу недзе на траіх”.
Як адзначыў у каментарыі “Позірку” адстаўны беларускі дыпламат, які пажадаў застацца неназваным, візіт Шастакова ў Пхеньян можна разглядаць як спробу Мінска пайсці далей у развіцці трохбаковых стасункаў з Расіяй і Паўночнай Карэяй.
“Усё, што мы бачым публічна, — гэта толькі вярхушка айсберга, і не факт, што ў згаданым трыа Беларусь іграе хаця б другую скрыпку. Беларускія інтарэсы, хаця і ўлічваюцца, але, хутчэй за ўсё, у апошнюю чаргу. Можа быць і з прычыны гэтага нежаданне МЗС Беларусі афішаваць цалкам сабе працоўны візіт Шастакова ў Пхеньян нагадвае дзіўную спробу схаваць шыла ў мяшку”, — адзначыў эксперт.
Галоўны дарадца дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка, каментуючы візіт Шастакова ў Паўночную Карэю, адзначыў іранічнасць здарэння і заклікаў да падтрымкі дэмакратычнай Беларусі.
- ПалітыкаЛябедзька: Жадаю Ярмошынай здароўя, каб яна дажыла да судаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаБеларускі тэатр у краіне зазнае рэпрэсіі і кадравы голад, за мяжой — фінзалежнасць і звужэнне тэм, лічыць крытыкМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаРазгляд скаргі беларускага праваабаронцы Кісляка на адмову ў прытулку ў Грузіі перанесены на 26 лютага (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваПраект ArtPower Belarus па падтрымцы творчых ідэй і праграм будзе працягнуты — БРКМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваВыпуск беларускамоўнай прозы і дзіцячай літаратуры знаходзіцца ў крызісе — прадстаўнік саюза пісьменнікаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваНі ў незалежным, ані ў "залежным" беларускім кіно пазітыўных тэндэнцый з большага няма — экспертМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаЭкспарцёры Віцебскай вобласці паказалі найгоршую дынаміку продажаў з пачатку годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаЗношанасць асноўных сродкаў вытворчасці нясе пагрозу эканамічнай бяспецы Беларусі — дацэнт БДУМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаБеларусь знаходзіцца на другім месцы ў ЕАЭС па росце цэн на прадукты харчавання з пачатку годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваМінулым днём у Беларусі зафіксавана восем тэмпературных рэкордаў-ранейшыя пратрымаліся годМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства