Беларускія ўлады маюць намер ліквідаваць унутраныя пагрозы і абараняцца ад знешніх шляхам узмацнення сваёй ролі

26 красавіка, Позірк. “Узмацненне ролі дзяржавы як гаранта бяспекі асобы і права ўласнасці” з’яўляецца адным са спосабаў ліквідацыі ўнутраных і абароны ад знешніх пагроз, гаворыцца ў Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі, прынятай 25 красавіка на Усебеларускім народным сходзе. Дакумент апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
У палітычнай сферы плануецца “ўсебакова ўдасканальваць механізмы забеспячэння правоў, свабод і законных інтарэсаў асобы, грамадства і дзяржавы, нацыянальнага адзінства, умацоўваць грамадзянскі мір і згоду”, а таксама праводзіць дэбюракратызацыю грамадскіх адносін, пашыраць практыку і ўдасканальваць механізмы дзяржаўна-прыватнага партнёрства.
У комплекс мер уключаны “бесперапынны маніторынг стану даверу грамадзян да асноўных дзяржаўных і прадзяржаўных грамадскіх інстытутаў” і “супрацьдзеянне распаўсюджванню ідэалогіі неафашызму, рэабілітацыі нацызму”.
Таксама будуць удасканальвацца сістэмы контртэрарыстычнай і антыэкстрэмісцкай дзейнасці, папярэджання і процідзеяння праявам міжканфесійнай, міжнацыянальнай, расавай і іншай сацыяльнай варожасці.
Меры па абароне ад знешнепалітычных пагроз нацыянальнай бяспекі заключаюцца ў “правядзенні шматвектарнай палітыкі” і “ўмацаванні адносін са стратэгічнымі саюзнікамі і партнёрамі”.
Беларусь будзе “выяўляць” і “перашкаджаць” спробам іншых дзяржаў “маніпуляваць мандатамі і механізмамі міжнародных арганізацый”.
У дакуменце пазначана зацікаўленасць у развіцці міжнароднага супрацоўніцтва па пытаннях барацьбы з усімі відамі транснацыянальнай арганізаванай злачыннасці, у першую чаргу звязанай з тэрарызмам, незаконнай міграцыяй, гандлем людзьмі, наркабізнесам, кіберзлачыннасцю.
Беларусь, згодна з канцэпцыяй, гатовая падтрымліваць “прагматычны дыялог з дзяржавамі і структурамі Еўрапейскага саюза, ЗША і іншымі заходнімі краінамі па пытаннях, якія ўяўляюць узаемную цікавасць, у тым ліку ў мэтах скасавання дыскрымінацыйных мер у дачыненні да беларускай дзяржавы, фізічных і юрыдычных асоб і нармалізацыі адносін”.
Важным крокам названа “паслядоўнае паглыбленне адносін стратэгічнага партнёрства з Кітаем, развіццё ўсебаковага супрацоўніцтва з іншымі дзяржавамі Азіі, Блізкага Усходу, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі”.
У эканамічнай сферы нейтралізацыя ўнутраных крыніц пагроз нацыянальнай бяспецы будзе забяспечваецца ў тым ліку шляхам “падтрымання макраэканамічнай стабільнасці” за кошт “адпаведнасці тэмпаў эканамічнага росту магчымасці пашырэння знешняга і ўнутранага попыту”, “падтрымання цэнавай і фінансавай стабільнасці”, “забеспячэння бездэфіцытнага балансу знешняга гандлю”, “забеспячэння своечасовага выканання фінансавых абавязацельстваў”, “нарошчвання і падтрымання на дастатковым узроўні золатавалютных рэзерваў”.
Структурную перабудову эканомікі плануецца забяспечыць за кошт “росту прадукцыйнасці працы”, “пераразмеркавання працоўных, фінансавых і матэрыяльных рэсурсаў у новыя і перспектыўныя сектары эканомікі”, “паскоранага развіцця высокатэхналагічных і навукаёмістых сектараў з высокай дабаўленай коштам”, “апераджальнага развіцця сферы паслуг, у першую чаргу інфармацыйна-камунікацыйных, дзелавых і такіх, што забяспечваюць рэалізацыю транзітнага патэнцыялу”, “паслядоўнага стымулявання дзелавой актыўнасці, заахвочвання прадпрымальніцкай ініцыятывы”.
Супрацьстаяць знешнім пагрозам у гэтай сферы плануецца з дапамогай “умацавання пазіцый нацыянальных таваравытворцаў на знешніх рынках”, “пераарыентацыі экспартных патокаў на рынкі дружалюбных краін”, “выбудоўвання новых транспартна-лагістычных маршрутаў” ва ўмовах уведзеных санкцый, імпартазамяшчэння, арыентаванага ў тым ліку на “паскоранае развіццё нацыянальных і сумесных высокатэхналагічных вытворчасцяў”.
У дэмаграфічнай сферы дзяржава мае намер “усебакова стымуляваць нараджальнасць”, “зніжаць смяротнасць, павялічваць працягласць жыцця”.
Таксама плануецца аптымізаваць міграцыйныя працэсы і “стварыць умовы для памяншэння эміграцыі, захавання інтэлектуальнага і працоўнага патэнцыялу рэспублікі, прыцягнення высокакваліфікаваных кадраў з-за мяжы, а таксама актыўнага процідзеяння незаконнай міграцыі”.
У інфармацыйнай сферы асноўныя намаганні будуць сканцэнтраваныя на “далейшым павышэнні якасці і канкурэнтаздольнасці <…> прадукцыі нацыянальных СМІ”, якія “закліканы займаць дамінуючае становішча ўнутры краіны і максімальна папулярызавацца ў знешняй інфармацыйнай прасторы”; супрацьдзеянні “дэструктыўнаму інфармацыйнаму ўздзеянню”, “інфармацыйным проціборстве для абароны інфармацыйнай прасторы”, “развіцці масавай палітычнай свядомасці грамадзян”.
Нейтралізацыя ўнутраных крыніц пагроз у ваеннай сферы працягне забяспечвацца за кошт “развіцця ў грамадстве патрыятызму, выхавання ў грамадзян пачуцця адказнасці за абарону” краіны, “дзяржаўнага рэагавання на крызісныя сітуацыі, здольныя прывесці да развязвання ўнутранага ўзброенага канфлікту”, актывізацыі працы “па стварэнні сучасных і перспектыўных узораў узбраенняў, ваеннай і спецыяльнай тэхнікі”.
Асноўныя намаганні па абароне ад знешніх крыніц ваенных пагроз будуць накіраваны на падрыхтоўку Узброеных сіл ва “ўзаемадзеянні з іншымі войскамі і воінскімі фарміраваннямі”, “умацаванне сістэмы калектыўнай бяспекі <…> у рамках Саюзнай дзяржавы”, а таксама “павышэння эфектыўнасці органаў ваеннага кіравання, сіл і сродкаў калектыўнай бяспекі АДКБ”.
У дакуменце грамадзянам прапануецца інфармаваць дзяржорганы аб наяўнасці (узнікненні) крыніц і фактараў, якія ствараюць пагрозы нацыянальнай бяспецы.
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 14 сакавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- За час кіравання Лукашэнкі ў Беларусі знікла 1,6 тыс. населеных пунктаў — даследаваннеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаФрыдман: Лукашэнка памыляецца, недаацэньваючы ЕўропуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць прадпрыемстваў за год вырасла на 1,6 млрд рублёў — даныя БелстатаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваУ заключны дзень анамальна цёплага надвор'я тэмпературныя рэкорды зафіксаваныя больш чым на 30 метэастанцыях (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка