Мінск 02:27

Беларусь сярод лідараў у ЕАЭС па росце цэн на сельгаспрадукцыю ў 2024 годзе

26 красавіка, Позірк. У Еўразійскім эканамічным саюзе (ЕАЭС) цэны на сельскагаспадарчую прадукцыю ў сакавіку 2024 года знізіліся ў параўнанні з лютым на 0,6%, вынікае з праведзенага “Позіркам” аналізу даных Дэпартамента статыстыкі Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК).

У гадавым вымярэнні (да сакавіка 2023-га) цэны ў саюзе выраслі на 7,3%.

У Арменіі і Расіі за мінулы месяц адзначана зніжэнне цэн — на 5% (-13,7%; тут і далей за 12 месяцаў) і на 0,8% (+10,7%) адпаведна. У Казахстане цэны выраслі на 0,1% (-3,1%), у Беларусі — на 0,4% (-1,5%), Кыргызстане — на 1% (-0,4%).

Прадукцыя раслінаводства ў сярэднім па ЕАЭС патаннела на 1,6% (+1,7%). У трох краінах у сакавіку цэны выраслі: у Кыргызстане — на 2,5% (0%), Беларусі — на 2,1% (+6,7%), Казахстане — на 0,2% (-5,6%). У Расіі і Арменіі яны сталі ніжэйшымі на 2,1% (+3,2%) і на 10,3% (-26,6%) адпаведна.

Прадукцыя жывёлагадоўлі патаннела ў ЕАЭС на 0,2% (+11,2%). У чатырох краінах саюза яе кошт знізіўся: у Арменіі — на 3% (-8,3%), Кыргызстане — на 0,5% (-0,9%), Расіі і Казахстане — на 0,1% (+15,2% і 4,3% адпаведна); у Беларусі ў сакавіку цэны не змяніліся (-3,7%).

Паводле звестак Нацыянальнага статыстычнага камітэта, у Беларусі вытворчасць прадукцыі ў гаспадарках усіх катэгорый (сельгасарганізацый, фермерскіх, насельніцтва) у студзені — сакавіку 2024 года ў бягучых цэнах склала 4 млрд 712,5 млн рублёў — у супастаўных цэнах на 6,8% больш, чым за аналагічны перыяд 2023-га.

Падзяліцца: