Згодна са звесткамі Кіева, 12 украінцаў затрымана ў Беларусі паводле “экстрэмісцкіх” артыкулаў — СМІ

16 лістапада, Позірк. Паводле “экстрэмісцкіх” артыкулаў у Беларусі затрымана 12 украінскіх грамадзян, заявіў “Медыязоне” амбасадар па асоблівых даручэннях МЗС Украіны па Беларусі Ігар Кізім 16 лістапада на ІІІ Форуме Астрожскіх у Кіеве.
Згодна з інфармацыяй дыпламата, з некаторымі з іх ужо сустракаўся ўкраінскі консул. Калі менавіта яны былі затрыманыя, не ўдакладняецца.
Кізім заявіў, што Мінск зазвычай не паведамляе Кіеву пра затрыманне ўкраінскіх грамадзян. “Яны могуць трапіць у спісы нашай амбасады толькі ў тым выпадку, калі захочуць самі, ці сваякі паведамяць. Часам мы бярэм інфармацыю ў праваабарончых арганізацый”, — сказаў спецамбасадар.
Акрамя таго, паводле яго слоў, часта ўкраінцы, якія даўно жывуць у Беларусі, маюць там сем’і, у выпадку затрымання самі не жадаюць звяртацца да ўкраінскіх уладаў па дапамогу, у тым ліку з меркаванняў бяспекі родных.
28 чэрвеня стала вядома, што рэжым Аляксандра Лукашэнкі адпусціў і перадаў Кіеву пецярых украінцаў — фігурантаў палітычна матываваных крымінальных спраў, у прыватнасці Мікалая Швеца (ужо пасля вызвалення быў завочна асуджаны на 25 гадоў пазбаўлення волі паводле арт. 295, 289, 309 і 3581 Крымінальнага кодэкса), Паўла Купрыенку (7 гадоў, арт. 3581) і Людмілу Ганчарэнка (3 гады, арт. 3581), Наталлю Захаранка (9 гадоў, арт. 358), Кацярыну Бруханаву (2,5 года, арт. 3614).
Даведка “Позірку”:
- арт. 289 — акт тэрарызму;
- арт. 295 — незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў;
- арт. 309 — наўмыснае прывядзенне ў непрыдатнасць транспартнага сродку або шляхоў зносін;
- арт. 358 — шпіянаж;
- арт. 3581 — агентурная дзейнасць;
- арт. 3614 — садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці.



- ГрамадстваУ красавіку на метэастанцыях Беларусі зафіксавана пяць тэмпературных рэкордаў — у 45 разоў менш, чым у сакавікуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 29–30 красавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаПяць банкаў паведамілі пра новаўвядзенні ў працы з кліентаміМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаЧысты прыбытак прадпрыемстваў за год паменшыўся на 6,7% — Нацбанк (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць дзяржсектара па крэдытах у гадавым вымярэнні вырасла ў 2,5 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаУ першым квартале аб’ём выдадзеных фізічным асобам крэдытаў скараціўся, даўгі па пазыках выраслі — даныя Нацбанка (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаУ сакавіку працэнтныя стаўкі па крэдытах выраслі да 11,25% — даныя Нацбанка (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
