Латушка: Сёння дзень праўды пра Чарнобыль і вайну

26 красавіка, Позірк. Каля 60 чалавек прынялі ўдзел у вулічнай акцыі “Чарнобыльскі шлях” у Варшаве 26 красавіка. Другі год запар яна прайшла пад лозунгам “Не ядзернай зброі ў Беларусі”.
Пасля мітынгу каля помніка Мікалаю Каперніку адбылося шэсце да манумента Марыі Складоўскай-Кюры.
1986 год з цяперашнімі часамі параўнаў кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення (НАУ), намеснік кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета Павел Латушка.
“Тады не казалі праўду, як не кажуць праўду і сёння — пра тое, як будавалася Беларуская АЭС. Колькі аварый падчас яе будовы адбылося і што пабудавана мы не ведаем да гэтай пары”, — заявіў палітык.
“Нам не кажуць праўду пра тое, што робіць рэжым у адносінах да палітзняволеных, — дадаў ён. — Рэжым хлусіць, калі кажа, што ён за мір”.
Паўнамаштабная вайна Расіі супраць Украіны аб’яднала ўкраінскі і беларускі народы, як і аварыя на ЧАЭС 38-гадоў таму, — у бядзе, лічыць Латушка.
“Сёння дзень праўды: праўды пра Чарнобыль, праўды пра лёс Беларусі, праўды пра вайну, праўды пра нашую будучыню”, — падкрэсліў ён.
Не агітуючы за сябе, палітык заклікаў беларусаў “скарыстацца правам выбіраць” і прыняць удзел у выбарчай кампаніі ў Каардынацыйную раду, якая зараз ідзе.
Тое, што катастрофа на ЧАЭС “не была выпадковасцю”, лічыць беларускі ксёндз, былы пробашч парафіі святога Язафата Кунцэвіча ў Расонах (Віцебская вобласць) Вячаслаў Барок.
“У імперыі, у Савецкім Саюзе не магло адбыцца інакш. Катастрофа сталася непазбежнасцю, таму што тая імперыя будавалася на гвалце і хлусні. А там, дзе кіруе гвалт і хлусня, тэхнагенныя катастрофы, гуманітарныя крызісы заўсёдв становяцца непазбежнасцю, становяцца гэтай страшнай рэчаіснасцю”, — заявіў ён.
26 красавіка 1986 года здарылася найбуйнейшая ў гісторыі чалавецтва тэхнагенная катастрофа — аварыя на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі.
Нягледзячы на тое, што АЭС размешчана ва Украіне, больш за 70% радыенуклідаў, якія вызваліліся ў выніку разбурэння рэактара чацвёртага энергаблока, асела ў Беларусі.
Штогод 26 красавіка прадстаўнікі дэмакратычнай грамадскасці праводзілі ў Мінску “Чарнобыльскі шлях” — дазволенае ці несанкцыянаванае шэсце ў цэнтры горада, якое традыцыйна завяршалася мітынгам.
Выключэннямі сталі 2011 год (улады забаранілі шэсце), 2019-ы (арганізатары адмовіліся ад акцыі праз умовы Мінгарвыканкама), 2020-ы (арганізатары адмовіліся праз пандэмію COVID-19), 2021-й (улады забаранілі акцыю праз каранавірус і нібыта дапушчаныя заяўнікамі парушэнні), 2022-й (улады забаранілі шэсце на падставе непакою пра бяспеку дарожнага руху і працу грамадскага транспарту).
З 2023 года акцыі, беларускія прымеркаваныя да гадавіны катастрофы на ЧАЭС, праходзяць за мяжой.
Сёлета 26 красавіка мемарыяльныя мерапрыемствы прайшлі ў Літве, Польшчы (акрамя сталцы, ва Ўроцлаве і Беластоку), ЗША.
27 красавіка адбудуцца акцыі ў Бельгіі і таксама ЗША.
Збудаванне Беларускай АЭС (Астравец, Гродзенская вобласць) завяршылася восенню 2023 года. Першы энергаблок станцыі сілкуе энергасістэму краіны з 3 лістапада 2020 года, другі — з 13 траўня 2023-га. У прамысловую эксплуатацыю яны ўведзены ў чэрвені 2021-га і лістападзе 2023-га адпаведна.
Улады разглядаюць магчымасць павялічыць магутнасць БелАЭС за кошт будаўніцтва дадатковых блокаў або пабудаваць другую атамную станцыю.

У гадавіну чарнобыльскай аварыі дэмсілы запатрабавалі ад міжнароднай супольнасці "адмовы ад ваеннай ядзернай экспансіі"

За год колькасць жыхароў на забруджанай радыенуклідамі тэрыторыі Беларусі зменшылася на 1,6%
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваНа Дзень незалежнасці-2025 здарылася на 60% больш пажараў, чым год тамуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства