Група “Наша справа”, якая балатуецца ў КР, просіць Польшчу не закрывацца ад беларусаў

29 красавіка, Позірк. Збор подпісаў пад зваротам да ўладаў Польшчы з заклікам не закрывацца ад беларусаў распачала група “Наша справа” (лідар — палітолаг Роза Турарбекава), якая балатуецца ў трэці склад Каардынацыйнай рады (КР).
Аб’яднанне падзякавала Варшаве за падтрымку і дапамогу беларусам, стварэнне “спрыяльных умоў” для беларускіх эмігрантаў, але папрасіла “не закрываць межы паміж Польшчай і Беларуссю”.
“Сувязі з Еўропай для нас — адзіная магчымасць захаваць нацыянальную ідэнтычнасць і незалежнасць. Магчымасць свабодна вандраваць, вучыцца, працаваць, весці бізнес у Польшчы і ЕС дапаможа ўмацаванню праеўрапейскіх настрояў і будучым рэформам”, — лічыць група, адзначаючы неабходнасць спрасціць легалізацыю і магчымасць працаўладкавання для грамадзян Беларусі.
На думку групы, санкцыі павінны дзейнічаць супраць тых, хто “нясе адказнасць за рэпрэсіі”. Сёння ж ад закрыцця межаў і візавых абмежаванняў “усё больш церпяць простыя беларусы, а не беларускія ўлады”.
Паводле інфармацыі “Нашай справы” ў Польшчы пражывае больш за 300 тыс. беларускіх грамадзян, з іх 120 тыс. “працуюць і плацяць сацыяльныя ўнёскі”. Акрамя таго, у краіне навучаецца звыш 12 тыс. студэнтаў з Беларусі.
Пасля вынясення палітычна матываванага выраку журналісту, актывісту неафіцыйнага Саюза палякаў Беларусі Анджэю Пачобуту (8 гадоў пазбаўлення волі) 10 лютага 2023 года Польшча на нявызначаны тэрмін закрыла адзін з двух даступных для падарожнікаў пунктаў пропуску — Баброўнікі (з беларускага боку Бераставіца).
“Наша справа” — адна з 12 груп, якія балатуюцца ў Каардынацыйную раду. У яе ўваходзяць 14 чалавек.
Выбары ў КР пачнуцца 25 траўня і працягнуцца 3 дні — да 23:59 27 траўня. Першае пасяджэнне трэцяга склікання чакаецца 15 чэрвеня.
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаНацбанк: Колькасць укладчыкаў за два гады зменшылася на 1,2%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаНасуперак заяве Галоўчанкі ў 2024 годзе Беларусь набыла тавараў і паслуг на 1,3 млрд долараў больш, чым рэалізавалаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаРыжанкоў прыбыў у Бейрут праз два дні пасля фармавання новага ўрада ЛіванаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаЗапазычанасць сельгаспрадпрыемстваў перад МТЗ перавысіла 36 млн долараўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЖурналістку Андрэеву збілі ў калоніі ў 2022 годзе — Шарэнда-ПанасюкМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства