Мінск 19:38

Лукашэнка загадаў “па-вайсковаму сеяць — дзень і ноч”

Архіўнае фота: 1prof.by

30 красавіка, Позірк. Завяршыць да 9 траўня ўсе пасяўныя работы, у тым ліку сяўбу кукурузы распарадзіўся Аляксандр Лукашэнка 30 красавіка падчас паездкі ў Касцюковіцкі раён (Магілёўская вобласць).

“Ападкі — гэта не пытанне, — цытуе Лукашэнку яго прэс-служба. — Два-тры дні — і поле сухое, асаблівае цяпер. Цяпер трэба па-вайсковаму сеяць. Па-вайсковаму. Дзень і ноч. Трэба зараз укінуць збожжа ў глебу. Надвор’е будзе цёплае, вільгаць сыходзіць, таму трэба своечасова кінуць збожжа”.

Паводле яго слоў, “недзе трэба папрасіць механізатараў”, а недзе — “трэба ўладу даць такую, якую Сталін у гады вайны не меў”.

Лукашэнка загадаў звярнуць “асаблівую ўвагу” на вырошчванне лёну, каб “забяспечыць перапрацоўку якаснай сыравінай”.

Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Сяргей Барташ паведаміў, што ў Беларусі працягваецца сяўба яравых. Паводле яго слоў, ужо засеяна звыш 1 млн га, або 45% ад плана і 105% да ўзроўню мінулага года (у Магілёўскай вобласці — 43% ад плана і 116% да леташняга ўзроўню). Аднак па асобных культурах “маецца адставанне”.

Лукашэнка заявіў, што яго даручэнне “вырашыць праблему са старымі будынкамі былых ферм, якія цяпер не выкарыстоўваюцца”, не выканана: “Трэба падключыць МНС і вайскоўцаў. У нас вельмі шмат безгаспадарчасці на зямлі. Значыць, трэба мабілізоўвацца”.

На прэс-канферэнцыі 3 красавіка намеснік кіраўніка Мінсельгасхарча Уладзімір Гракун заявіў, што ў Беларусі ў 2024 годзе павінны сабраць больш за 10 млн тон збожжавых, уключаючы рапс і кукурузу (пастаўлена задача аб павелічэнні збору збожжа ў Віцебскай, Магілёўскай і Гомельскай абласцях, дзе ўраджай гэтых культур быў невысокім), 1,2 млн т бульбы, 55 тыс. т ільновалакна, 225 тыс. т пладоў і ягад, 569 тыс. т гародніны.

Вясенне-палявую кампанію плануецца правесці на 2.314 тыс. га, будзе задзейнічана 34 тыс. трактароў, удакладніў Гракун.

Мінсельгасхарч: Да пасяўной прыцягнута каля 3 тыс. гараджан, траціна з іх — студэнты

7 красавіка, Позірк. Немалаважным пытаннем у пасяўной кампаніі з'яўляюцца кадры, заявіў 7 красавіка ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1" міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Сяргей Барташ. "Сёння да работ прыцягнута больш за 2 тыс. спецыялістаў-механізатараў з гарадскіх прадпрыемстваў, — сказаў кіраўнік …
Падзяліцца: