Латушка перадаў Канадзе санкцыйныя прапановы ў дычыненні да беларускіх суддзяў і прапагандыстаў

21 траўня, Позірк. Ураду Канады перададзеныя чарговыя санкцыйныя прапановы, падрыхтаваныя з мэтай узмацнення ціску і адказнасці прадстаўнікоў рэжыму Аляксандра Лукашэнкі за парушэнне нормаў міжнароднага права, паведаміў у сваім тэлеграм-канале намеснік кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК), кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення (НАУ) Павел Латушка.
Ён адзначыў, што гэта “адказ рэжыму” ў Міжнародны дзень салідарнасці з палітвязнямі.
“Мы накіравалі для ўвядзення санкцый спісы з суддзяў і прапагандыстаў рэжыму Лукашэнкі з адпаведнымі абгрунтаваннямі і персанальнымі звесткамі прыслужнікаў рэжыму, а таксама пералік арганізацый, якія дзейнічаюць на тэрыторыі Беларусі і спрыяюць ваеннай агрэсіі Расіі супраць Украіны, у тым ліку шэраг прадпрыемстваў ВПК і прапагандысцкіх рэсурсаў”, — адзначыў палітык.
Канадскаму боку, удакладніў ён, перададзены спіс з 39 суддзяў, сярод якіх Анатоль Сотнікаў (прыгаварыў больш за 20 палітвязняў, у тым ліку “рэйкавых партызан”), Яўген Брэган (больш за 20, у тым маці дваіх непаўналетніх дзяцей Паліна Шарэнда-Панасюк), Таццяна Шоцік (15, у тым ліку памерлы ў зняволенні Ігар Леднік) і іншыя “рэкардсмены па прысудах палітвязням, якія прадстаўляюць так званы судовы корпус дыктатара Лукашэнкі”.
Латушка нагадаў, што да цяперашняга часу ўрад Канады прыняў 14 санкцыйных пакетаў у дачыненні да фізічных і юрыдычных асоб, звязаных з беларускімі ўладамі. Па колькасці пакетаў гэта з’яўляецца “адным з найбольшых паказчыкаў сярод краін-партнёраў дэмакратычнай Беларусі”, адзначыў палітык.
“Новыя прапановы накіраваныя ў развіццё дамоўленасцяў, дасягнутых падчас візіту Святланы Ціханоўскай у Канаду 14–15 красавіка 2024 года”, — звярнуў увагу кіраўнік НАУ.
Ён выказаў падзяку ўраду Канады за “сістэмную і паслядоўную палітыку ў пытанні санкцыйнага ціску і прыцягнення да адказнасці прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі за ўчыненыя злачынствы супраць чалавечнасці, ваенныя злачынствы і іншыя парушэнні нормаў міжнароднага права”.
Абгрунтаванні прыняцця санкцый у дачыненні да суддзяў і 26 прапагандыстаў “раней былі перададзеныя кампетэнтным органам ЕС, для ўключэння іх у санкцыйны пералік”, нагадаў Латушка.
Праваабаронцы аб’явілі 21 мая Днём салідарнасці з палітычнымі зняволенымі Беларусі, пасля таго як у гэты дзень тры гады таму ў папраўчай калоніі № 17 (Шклоў, Магілёўская вобласць) пры невысветленых абставінах памёр палітвязень Вітольд Ашурак.

- ПалітыкаАдказ на рэтранслятары на тэрыторыі Беларусі, хутчэй за ўсё, будзе ў непублічным полі — прадстаўнік МЗС УкраіныМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаБылы супрацоўнік СБУ: Ёсць разуменне, што рабіць з рэтранслятарамі на тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Навіны Германіі, ПалітыкаБеларусь шукае Крыж Еўфрасінні Полацкай праз Інтэрпол — НАНМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаПасля аднадзённага перапынку мігранты працягнулі штурмаваць беларуска-літоўскую мяжуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ГрамадстваБеларуская расследавальніцкая журналістыка захавался, але сутыкаецца з выклікамі — прадстаўнік сферыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаПастаянны прадстаўнік у Жэневе Бельская адпрэчыла даклад незалежных экспертаў, абвінаваціўшы іх у намеры "разбурыць беларускую дзяржаву"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства85% выкідаў у атмасферу шкодных рэчываў прыпадае ў Мінску на аўтамабіліМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка


