У 2023 годзе на падставе матэрыялаў КДК адкрыта 80 крымінальных спраў за фінансаванне “экстрэмізму” і “тэрарызму”
22 траўня, Позірк. 80 крымінальных спраў, звязаных з “фінансаваннем экстрэмісцкіх фарміраванняў і тэрарыстычных арганізацый”, адкрыта ў 2023 годзе “на падставе матэрыялаў органаў фінансавых расследаванняў”, заявіў на сумесным пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу 22 траўня ў Мінску старшыня КДК Васіль Герасімаў.
“Высветленыя адпраўшчыкі і атрымальнікі такіх сродкаў”, — цытуе чыноўніка прэс-служба ведамства.
Паводле слоў Герасімава, асноўныя намаганні “ў сферы спынення каналаў фінансавання экстрэмісцкай і тэрарыстычнай дзейнасці” былі сканцэнтраваныя “на аналізе абароту крыптавалют і кантролі плацежных сэрвісаў розных электронных сістэм і сацсетак”.
16 траўня Следчы камітэт завёў крымінальную справу ў дачыненні да 104 удзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой. Яны абвінавачваюцца паводле арт. 3611 (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім) і арт. 3691(дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь) Крымінальнага кодэкса.
21 траўня стала вядома, што СК узбудзіў крымінальныя справы супраць усіх удзельнікаў выбараў у Каардынацыйную раду. Фігурантамі з’яўляюцца 257 чалавек, іх абвінавачваюць паводле арт. 357 (змова з мэтай захопу дзяржаўнай улады), 361 (заклікі да мераў абмежавальнага характару), 3611 і 3614 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) КК.
Камітэт дзяржаўнай бяспекі прызнаў усе 12 кааліцый кандыдатаў на выбары ў трэці склад Каардынацыйнай рады “экстрэмісцкімі фарміраваннямі”.
Пасля 2020 года рэжым Аляксандра Лукашэнкі стаў масава абвяшчаць нелаяльныя групы грамадзян “экстрэмісцкімі фарміраваннямі”. Сярод іх практычна ўсе незалежныя медыя Беларусі, якія цяпер працуюць за мяжой.
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 14 студзеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаБелстат: Даўгі прадпрыемстваў за год выраслі на 20,3%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- ПалітыкаПамілаванне палітвязняў не кажа пра змену палітыкі Лукашэнкі — ЦіханоўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, ПалітыкаЦіханоўская абмеркавала з прэм’ер-міністрам Нідэрландаў непрызнанне выбараў у БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+