МАРГ: Самазвалы БелАЗ павінны замяніць амерыканскія і японскія машыны ў Магаданскай вобласці РФ
22 траўня, Позірк. Самазвалы вытворчасці Беларускага аўтамабільнага завода павінны замяніць амерыканскія і японскія машыны ў Магаданскай вобласці, заявіў міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ) Аляксей Багданаў па выніках пасяджэння рабочай групы па супрацоўніцтве з гэтым расійскім рэгіёнам.
Паводле слоў кіраўніка МАРГ, якога цытуюць дзяржСМІ, айчынным прадпрыемствам у цэлым неабходна “аператыўна нарошчваць” пастаўкі тэхнікі ў Магаданскую вобласць, таксама магчыма стварэнне там “мультыбрэндавага цэнтра” для гандлю беларускай прадукцыяй.
Багданаў сказаў, што на пасяджэнні бакі дамовіліся “пашырыць, нарасціць аб’ёмы паставак мясамалочнай прадукцыі”. “У нас яе хапае. У абмен мы будзем браць рыбу і тлушчы для нашай касметычнай галіны, для аховы здароўя. У тым ліку і [тлустую кіслату] Амега-3. Яны яе шмат вырабляюць, экалагічна чыстую”, — адзначыў міністр.
Ён таксама заявіў пра цікавасць да каштоўных металаў, якія здабываюцца ў гэтым расійскім рэгіёне, выказаўшыся, у прыватнасці, аб магчымай “золатаперапрацоўцы” ў Беларусі.
“Бізнес Магаданскай вобласці, які займаецца гэтым кірункам, наведаў наш [гомельскі ювелірны] завод “Крышталь”. Ёсць пэўныя дамоўленасці. Акрамя таго, агучвалася тэма сумеснай здабычы каштоўных металаў. У гэтым кірунку будзем прапрацоўваць, не так усё проста. Але менавіта пастаўкі на “Крышталь” сыравіны — тэма цікавая”, — удакладніў Багданаў.
20 траўня ў Мінску на сустрэчы з губернатарам Магаданскай вобласці РФ Сяргеем Насавым Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Беларусь бачыць “добры патэнцыял” для “нарошчвання паставак кар’ерных самазвалаў”, з улікам “найбагацейшай рэсурснай прыроднай базы Магаданскай вобласці” і планаў гэтага суб’екта РФ “па асваенні новых радовішчаў каляровых металаў”.
Ён прапанаваў прапрацаваць варыянты стварэння на базе гомельскага завода “Крышталь” сумеснай вытворчасці — на магаданскай сыравіне.
Акрамя таго, Лукашэнка заявіў, што пры “комплекснай забудове ў Магадане пасля адпаведнай адаптацыі магчыма выкарыстанне беларускай праектнай дакументацыі на ўзвядзенне аб’ектаў адукацыі, спартыўнага, гандлёвага прызначэння, шматфункцыянальных комплексаў і ўсіх інжынерных камунікацый”.
Беларусь, адзначыў ён, можа прапанаваць “шырокую гаму кабельнай прадукцыі і трансфарматараў” для праектаў па будаўніцтве Усць-Сярэднеканскай ГЭС і ліній электраперадачы, гатовая пастаўляць якасныя прадукты харчавання, мэблю, тэкстыль, дываны, абутак, бытавую хімію, касметыку.
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаШосты дзень запар актыўнасць нелегальных мігрантаў фіксуецца толькі на польскім напрамкуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+