Азараў не будзе здымацца з выбараў у КР — ByPol
24 траўня, Позірк. Лідар спісу “Закон і правапарадак” на выбарах у Каардынацыйную раду (КР) Аляксандр Азараў адпрэчыў вылучаны яму выбарчай камісіяй ультыматум.
У тэлеграм-канале аб’яднання былых сілавікоў ByPol паведамляецца, што “каманда “Закон і правапарадак” правяла нараду і большасцю галасоў прыняла рашэнне падтрымаць Аляксандра Азарава і пакінуць яго ў спісе”.
Тамсама адзначаецца, што “рашэнне камісіі па сваім змесце з’яўляецца ультыматумам, прад’яўленым лідэру выбарчага спісу”.
“Такі ультыматум ставіць у залежнасць ад рашэння лідэра выбарчага спісу рэалізацыю права і магчымасці астатніх удзельнікаў спісу быць абранымі, што відавочна не адпавядае стандартам дэмакратычных выбараў”, — гаворыцца ў заяве.
Таксама сцвярджаецца, што “палажэнне аб выбарах у КР не прадугледжвае выдаленне выбарчага суб’екта з прычыны рассылання чат-бота плана “Перамога” і невыканання правілаў бяспекі выбаршчыкаў”.
Сябры выбарчай камісіі не растлумачылі, у адпаведнасці з якімі правіламі яны прынялі такое рашэнне, якія канкрэтна правілы парушыў Азараў, у чым заключаецца гэта парушэнне і не падалі ніякага юрыдычнага абгрунтавання, лічаць аўтары.
Рашэнне “было прынята на эмоцыях у адпаведнасці з асабістым меркаваннем і прэтэнзіямі да Аляксандра Азарава”, лічаць у кааліцыі.
23 траўня падчас анлайн-паседжання камісія па выбарах у Каардынацыйную раду прыняла рашэнне даць кіраўніку арганізацыі былых сілавікоў ByPol Аляксандру Азарава час да 9:00 па цэнтральнаеўрапейскім часе 24 траўня (10:00 па мінскім часе) для рашэння аб яго далейшым удзеле ў выбарах з сябрамі кааліцыі “Закон і правапарадак”, пасля чаго выбаркам будзе галасаваць аб далейшым удзеле кааліцыі ў выбарах.
Выбаркам прызнаў факты парушэння бяспекі грамадзян Беларусі і права беларусаў на атрыманне інфармацыі, а таксама этычных і камунікатыўных норм палажэння аб выбарах у КР у выніку яго дзеянняў.
Азараў выказаў сваю нязгоду з фармулёўкай камісіі аб парушэннях і заявіў, што скаргі на рассылку з заклікам прыняць удзел у выбарах у КР праз чат-бот плана “Перамога” “хутчэй за ўсё, напісаны супрацоўнікамі КДБ”.
“Вы правяралі рэальнасць гэтых скаргаў, што гэта сапраўды верыфікаваны чалавек? — сказаў Азараў. — Спецслужбы працуюць над выдаленнем мяне з выбараў. Яны ўсё пішуць вам пад выглядам грамадзян”.
“У нас ёсць сілы, якія не жадаюць, каб праводзіліся выбары ў КР. Бо выбары ў КР амаль не асвятляюцца ў СМІ. Бо мы рабілі рассылку нашых агітацыйных матэрыялаў і ролікаў у беларускія СМІ — і ўсе адмаўляліся іх публікаваць. Яны казалі: “Мы не займаемся выбарамі”. Давайце нам толькі навіны. Мы зрабілі гэтую рассылку, каб папулярызаваць выбары. Кожны беларус цяпер ведае пра гэтыя выбары”, — заявіў Азараў.
У каментары “Позірку” 23 траўня Азараў пацвердзіў, што пасля названай рассылкі па ініцыятыве дэмакратычнага лідэра Святланы Ціханоўскай ён пазбаўлены доступу да чат-боту. Аднак, паводле яго слоў, зараз з Ціханоўскай вядуцца перамовы аб аднаўленні доступу.
Рассылка з’яўляецца “руцінным працэсам” у дзейнасці ByPol, па меры неабходнасці яна ажыццяўляецца “прыкладна два разы на месяц” пасля заснавання плана “Перамога” ў траўні 2021 года, адзначыў кіраўнік аб’яднання.
У ноч на 22 траўня ўсе, хто актываваў чат-бот плана “Перамога”, атрымалі паведамленні з заклікам узяць удзел у выбарах у КР 25–27 траўня і галасаваць за згаданы спіс.
На праўладных тэлеграм-каналах з’явіліся паведамленні пра затрыманні яе атрымальнікаў, якія нібыта адбыліся пасля атрымання гэтай рассылкі, якім можа пагражаць крымінальная адказнасць за ўдзел у дзейнасці экстрэмісцкага фарміравання.
Выбары ў КР пачынаюцца 25 траўня і працягнуцца да 23:59 27 траўня.
- Грамадства, Палітыка
Кіраўніца USAID: ЗША працягнуць падтрымліваць народ Беларусі ў імкненні да свабоды
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 верасня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
Расійскі апазіцыянер Кара-Мурза заклікаў прэм'ера Вялікабрытаніі не даць "ціха вымрці" вязням у Беларусі і РФ
- Грамадства
Праз пажар на вытворчасці пад Мінскам пацярпеў чалавек
- Грамадства, Эканоміка
Пра чарговыя новаўвядзенні для кліентаў абвясціў шэраг банкаў Беларусі
- ГрамадстваТэмпературныя рэкорды ў Беларусі фіксуюцца восьмы дзень запарМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
Улады перарэгістравалі БПЦ, ад астатніх рэлігійных арганізацый чакаюць дакументы да 5 ліпеня 2025 года
- Палітыка
Лукашэнка прызнаў “днр” і яе кіраўніка, лічыць Латушка
- ЭканомікаУ Беларусі знізілася доля продажаў тавараў айчыннай вытворчасці — БелстатМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
Прадстаўнік МЗС РФ пагражае Украіне і "яе спонсарам" за любую агрэсію супраць Беларусі
- ПалітыкаЛукашэнка прызнаў "днр" і яе кіраўніка, лічыць Латушка (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
У беларускіх кампаніях у ЕС працаўладкавана каля 40 тыс. чалавек — віцэ-прэзідэнт ABBA
- Палітыка
Беларуская місія амерыканскага агенцтва USAID адкрыла офіс у Вільнюсе
- Палітыка, ЭканомікаУ беларускіх кампаніях у ЕС працаўладкавана каля 40 тыс. чалавек — віцэ-прэзідэнт ABBA (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
У Беларусі за "экстрэмізм" заблакавана больш за 5 тыс. інтэрнэт-рэсурсаў — кіраўнік Мінінфарма Маркаў
- Эканоміка
Долар, еўра і юань падаражэлі на апошніх біржавых таргах тыдня
- Грамадства
Беларускія першакурснікі польскіх ВНУ змогуць падаць дакументы на візу без папярэдняй рэгістрацыі
- Палітыка, Эканоміка
Raiffeisenbank прадасць "Прыёрбанк" інвестару з ААЭ да канца года
- Палітыка
У Беларусь было дэпартавана звыш 3,5 тыс. украінскіх дзяцей з больш чым 20 акупаваных населеных пунктаў — Латушка
- Грамадства, Палітыка
Ціханоўская: Улада дыктатараў абапіраецца не на праўду, а на фізічны гвалт
- Грамадства
За тыдзень у Беларусь уехаў 2.381 грамадзянін Украіны — Дзяржпагранкамітэт
- ЭканомікаБелстат: Інвестыцыі ў асноўны капітал выраслі на 4,4%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
Юрыст Данелюс асуджаны ў Літве на 9 гадоў пазбаўлення волі за шпіянаж на карысць Беларусі
Лукашэнка запатрабаваў спыніць "кланяцца імпартнаму яблыку"
- Палітыка
Беларускія танкісты адправіліся ў Расію пераймаць вопыт вайны ў "прамых удзельнікаў СВА"
- Палітыка
Часовы павераны ЗША ў Беларусі "рашуча асудзіў" прапагандысцкі фільм з удзелам палітвязня Зянковіча
- ПалітыкаУ Беларусь было дэпартавана звыш 3,5 тыс. украінскіх дзяцей з больш чым 20 акупаваных населеных пунктаў — Латушка (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
Кітай прадаставіць Беларусі 300 млн юаняў для рэалізацыі ўзгодненых праектаў
- Грамадства
Надзвычайная пажарная небяспека ў Гомельскай і Магілёўскай абласцях падоўжана на 20–22 верасня
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19 верасня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+