Дачка палітзняволенай Гнаўк пакінула Беларусь з трыма дзецьмі — на яе завялі справу пасля “прадуктовага” рэйду 23 студзеня
26 траўня, Позірк. Аляксандра Семянюк — дачка палітзняволенай Алены Гнаўк — пакінула Беларусь разам з трыма дзецьмі праз палітычны пераслед.
Цяпер сям’я знаходзіцца ў Польшчы, для яе падтрымкі фонд салідарнасці BySol абвясціў збор сродкаў.
“Раніцай 23 студзеня 2024 года я прачнулася ад груку ў дзверы, — цытуе фонд Семянюк. — Для мяне быў шок, калі я зразумела, што да мяне прыйшлі з ператрусам. Канфіскавалі некалькі мамчыных лістоў, яе штодзённік і забралі мой тэлефон, а мяне адвезлі на шасцігадзінны допыт у КДБ”.
Паводле слоў жанчыны, з КДБ яе даставілі ў Следчы камітэт, дзе паведамілі аб распачынанні крымінальнай справы паводле арт. 361 КК (заклікі да захадаў абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі).
Прычынай пераследу стала дапамога ад праваабарончай ініцыятывы Dissidentby, удакладніла дачка палітзняволенай.
Семянюк вызвалілі пасля трох сутак у ізалятары, дзе, на яе думку, “створаныя ўмовы, каб зламаць і здушыць чалавека”.
“З ІЧУ я выйшла з разуменнем, што была вельмі бестурботная ў сваёй краіне, нягледзячы на ўсё тое, што мы прайшлі з мамай. Я ўсвядоміла, што ў любы момант мае дзеці могуць застацца без маці. Рашэнне з’язджаць я прымала цяжка, выплакала плойму слёз, але ўсё ж наважылася пакінуць з дзецьмі Беларусь. Я пакінула ўсё, што мне было дорага: бацькоўскі дом, маёмасць, сяброў, блізкіх. Але мне важна было выратаваць сябе і сваіх дзяцей. З мінімальнай колькасцю грошай і рэчаў у красавіку 2024 года мы пакінулі Беларусь. Сам пераезд я ад хвалявання і страху дрэнна памятаю, але ўсё склалася шчасна, і мы цяпер у бяспецы”, — сказала Семянюк.
Цяпер яна з дзецьмі знаходзіцца і шэлтэры для беларускіх палітэмігрантаў.
“Я столькі часу дапамагала, а цяпер вымушаная сама прасіць дапамогі, — адзначыла жанчына. — Нам вельмі патрэбная фінансавая падтрымка. Нам трэба зняць жыллё з магчымасцю аплаты на некалькі месяцаў наперад. Набыць рэчы і прадметы першай неабходнасці, бо няма нават элементарных рэчаў — не так шмат мы змаглі прывезці ў заплечніках. Пакуль мы тут адаптуемся, легалізуемся — без сяброў і працы я не разумею, чым і як я буду карміць сваіх дзяцей. Таму я шукаю дапамогу ў кожнага, хто можа зразумець і падзяліць маё становішча і стан”.
23 студзеня гэтага года сілавікі правялі масавы рэйд з ператрусамі і затрыманнямі. Пад пераслед у асноўным трапілі сваякі палітвязняў і былыя палітвязні — усяго не менш за 287 чалавек, большасць з іх жанчыны. Адной з прычын ператрусаў, допытаў і затрыманняў стала дапамога сем’ям палітвязняў з прадуктовымі перадачамі праз е-дастаўку ад ініцыятывы INeedHelpBY.
67-гадовая Алена Гнаўк — грамадская актывістка з Пружанаў (Брэсцкая вобласць). У 2021 годзе асуджаная па брэсцкай “карагоднай справе” паводле арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) на 2 гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Пазней тэрмін быў павялічаны на 1 год у рамках новай справы паводле ч. 1 арт. 368 КК (абраза прэзідэнта).
11 студзеня 2022 года Гнаўк затрымалі па чарговай крымінальнай справе і прыгаварылі за каментары ў сацсетках да 3,5 года пазбаўлення волі паводле арт. 367 (паклёп у дачыненні да прэзідэнта) і арт. 3691 (дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь) КК.
28 красавіка 2023 года суд Чыгуначнага раёна Гомеля прызначыў палітзняволенай яшчэ 1 год пазбаўлення волі за “злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы” (арт. 411 КК).
Пенсіянерка адбывае тэрмін у калоніі № 24 у Зарэччы (Рэчыцкі раён Гомельскай вобласці). Са студзеня сваякі не атрымліваюць пра яе ніякай інфармацыі (інкамунікада).
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- ПалітыкаЛябедзька: Жадаю Ярмошынай здароўя, каб яна дажыла да судаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаБеларускі тэатр у краіне зазнае рэпрэсіі і кадравы голад, за мяжой — фінзалежнасць і звужэнне тэм, лічыць крытыкМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаРазгляд скаргі беларускага праваабаронцы Кісляка на адмову ў прытулку ў Грузіі перанесены на 26 лютага (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваПраект ArtPower Belarus па падтрымцы творчых ідэй і праграм будзе працягнуты — БРКМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваВыпуск беларускамоўнай прозы і дзіцячай літаратуры знаходзіцца ў крызісе — прадстаўнік саюза пісьменнікаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваНі ў незалежным, ані ў "залежным" беларускім кіно пазітыўных тэндэнцый з большага няма — экспертМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаЭкспарцёры Віцебскай вобласці паказалі найгоршую дынаміку продажаў з пачатку годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаЗношанасць асноўных сродкаў вытворчасці нясе пагрозу эканамічнай бяспецы Беларусі — дацэнт БДУМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаБеларусь знаходзіцца на другім месцы ў ЕАЭС па росце цэн на прадукты харчавання з пачатку годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваМінулым днём у Беларусі зафіксавана восем тэмпературных рэкордаў-ранейшыя пратрымаліся годМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+