Улады Беларусі маюць намер ліквідаваць аб’яднанне выкладчыкаў рускай мовы і літаратуры

27 траўня, Позірк. Мінскі гарадскі суд 7 чэрвеня разгледзіць іск аб ліквідацыі Беларускага грамадскага аб’яднання выкладчыкаў рускай і літаратуры (БГАВРМЛ), вынікае з раскладу на партале электроннага судаводства.
Суддзя Вольга Антоненка пачне працэс, ініцыяваны Міністэрствам юстыцыі, у 10:00.
Паводле даных Адзінага дзяржаўнага рэгістра юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, гэтае аб’яднанне існуе больш за 15 гадоў, з 27 кастрычніка 2008 года.
Адметна, што БГАВРМЛ зарэгістраванае на вул. К. Маркса, 31 (пакой 37) — у гэтым будынку знаходзіцца філалагічны факультэт Белдзяржуніверсітэта. Аб’яднанне ўзначальвае загадчык кафедры рускай мовы філфака БДУ Іван Роўда (у 2002–2021 гадах быў дэканам факультэта).
БГАВРМЛ з’яўляецца членам Міжнароднай асацыяцыі выкладчыкаў рускай мовы і літаратуры.
Паводле звестак адкрытых крыніц, беларускае аб’яднанне актыўна супрацоўнічала з аналагічнымі замежнымі арганізацыямі ў правядзенні кангрэсаў русістаў, конкурсаў па рускай мове ды інш.

- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаУ Грузіі затрымана больш за 60 замежнікаў, якія нелегальна знаходзіліся на тэрыторыі краіны, сярод іх грамадзяне БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах вырасла ў гадавым вымярэнні ў 2,3 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаЗа пяць гадоў колькасць звольненых нядобрасумленных работнікаў вырасла на 2,5%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Навіны Германіі
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка


