Кантрабандысты спрабавалі пераправіць цыгарэты з Беларусі ў Літву з дапамогай метэазондаў

29 траўня, Позірк. Кантрабандысты спрабавалі з дапамогай метэаралагічных зондаў пераправіць цыгарэты з Беларусі ў Літву, паведамляе Служба аховы дзяржаўнай мяжы (САДМ) гэтай балтыйскай дзяржавы.
Літоўскія памежнікі зафіксавалі дзве такія спробы, абедзве скончыліся няўдачай.
Першы выпадак адбыўся 26 траўня. Супрацоўнікі памежнай заставы Трыбоніс (Варэнская памежная група) выявілі каля вёскі Пачабатай (Шальчынінкайскі раён) побач з мяжой Беларусі спакаваныя ў плёнку 500 пачкаў цыгарэт NZ Gold з беларускімі акцызамі, GPS-трэкер з сім-картай і рэшткі метэазонда. У месцы падзення грузу зладзілі засаду на саўдзельнікаў кантрабандыстаў, але “яна не скончылася поспехам”.
Увечары 28 траўня супрацоўнікі той жа заставы падчас абследавання тэрыторыі ў раёне вёскі Мілвідай (Шальчынінкайскі раён) знайшлі яшчэ адзін метэазонд — “непасрэдна ля дзяржаўнай мяжы”. Побач быў скрутак з 600 пачкамі цыгарэт згаданай маркі, а таксама GPS-прылада з сім-картай.
Паводле інфармацыі САДМ, спробы кантрабанды з дапамогай метэаралагічных аэрастатаў пакуль не карыстаюцца папулярнасцю — аб’екты бясшумныя, але складаныя ў выкарыстанні.
Паводле слоў адмыслоўцаў Літоўскай гідраметэаралагічнай службы, аб’екты, перахопленыя памежнікамі, “падобныя да аэрастатаў, якія выкарыстоўваюць метэаролагі”.
“Такія шары з радыёзондам, якія вымяраюць тэмпературу паветра, ціск, вецер і іншыя даныя, штодня выпускаюцца з Каўнаскай метэаралагічнай станцыі, — удакладняе метэаслужба. — Падобныя аэрастаты вырабляюцца ў Кітаі, Індыі, Японіі і іншых краінах. Іх можна замовіць у некаторых інтэрнэт-крамах”.
Аднак, на думку экспертаў, для паспяховых палётаў на метэаралагічных шарах “неабходныя адмысловыя веды і навыкі, а таксама спрыяльныя ўмовы надвор’я”.
“Неабходна ведаць, наколькі напоўніць шар газам, каб ён не падняўся надта высока, а таксама дакладна вызначыць напрамак і хуткасць ветру на розных вышынях. Кантрабандыстам даводзіцца ламаць галаву і карэктаваць усе вышэйпералічаныя разлікі з улікам параўнальна немалой вагі грузу, які перавозіцца”, — падкрэсліла служба.
21 лютага мытня Літвы паведамляла пра іншы незвычайны спосаб кантрабанды цыгарэт з Беларусі. Тавар быў знойдзены ў пункце пропуску Райгардас (з беларускага боку Прывалка) пры праверцы асабістых рэчаў кіроўцы аўтамабіля “Фальксваген Мультывэн”.
“Падчас мытнага надгляду супрацоўнікі выявілі кантрабандныя цыгарэты ў прадуктах харчавання — боханах хлеба і каробках з-пад кавы”, — гаварылася ў прэс-рэлізе.
У 2023 годзе цыгарэты знаходзілі ў бляшчанках з-пад баршчу і роварных шынах.
На пасяджэнні Камітэта нацыянальнай бяспекі і абароны сейма Літвы 26 красавіка 2023 года намеснік кіраўніка САДМ Антанас Мантвідас заяўляў, што аб’ём нелегальных цыгарэт з Беларусі не змяншаецца, нягледзячы на рэкордную колькасць перахопленай у 2022 годзе кантрабанды. Паводле яго слоў, гэта абумоўлена як тым, што “кантрабанда цыгарэт падтрымліваецца беларускім рэжымам”, так і “высокім попытам на іх у Еўропе”.
- Грамадства
- Грамадства
- АнонсыАнонсы падзей на 5 кастрычніка — 29 лістапада 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваКолькасць настаўнікаў у Беларусі за пяць гадоў скарацілася на 13,3 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ Беларусі працягвае павялічвацца колькасць вакансій для замежных работнікаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаДля Еўропы цяпер час захоўваць вернасць каштоўнасцям, а не падпарадкоўвацца інтарэсам бізнесу, лічыць ЦіханоўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, ЭканомікаЦіханоўская: Мы хацелі б, каб пасля заканчэння эпохі Лукашэнкі ў Беларусі развіваўся прыватны бізнесМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаЦіханоўская: Мы хочам, каб Беларусь стала такой, як сённяшняя Іспанія, — свабоднай, дэмакратычнай і моцнай еўрапейскай краінайМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаБарэль: Рэпрэсіі ў Беларусі пачаліся ў 1994 годзе і працягваюцца дагэтульМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства


