У Літве затрыманыя два мясцовыя жыхары за кантрабанду цыгарэт з Беларусі
30 траўня, Позірк. Супрацоўнікі Варэнскай памежнай групы спынілі дзве спробы кантрабанды цыгарэт з тэрыторыі Беларусі, паведамляе Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы (САДМ).
Адзначаецца, што абодва грузы дастаўляліся на літоўскую тэрыторыю з дапамогай метэаралагічных зондаў.
Як паведамляе ведамства, увечары 28 траўня супрацоўнікі САДМ, якія дзяжурылі недалёка ад вёскі Эжэрэляй (Ладзійскі раён, мяжуе з Гродзенскай вобласцю), “выявілі метэазонд з прымацаваным да яго чорным скруткам”, у якім знаходзілася 850 пачкаў цыгарэт “Мінск Суперслімс” з беларускімі акцызнымі маркамі.
Кошт партыі, “уключаючы ўсе падаткі, якія падлягаюць выплаце ў Літве”, складае 3.731 еўра.
Падкрэсліваецца, што, выявіўшы кантрабанду, памежнікі зладзілі засаду і на наступную раніцу затрымалі 25-гадовага жыхара Друскінінкайскага муніцыпалітэта, які прыйшоў за скруткам.
Яшчэ адзін метэазонд быў знойдзены каля вёскі Мацэвічай у памежнай зоне Лаздзійскага раёна.
“Зладзіўшы засаду, з дапамогай службовага сабакі памежнікі затрымалі 22-гадовага мясцовага жыхара, які прыехаў забраць кантрабанду, дастаўленую з Беларусі, — гаворыцца ў паведамленні. — У выніку догляду грузу, было выяўлена 500 пачкаў цыгарэт “Minsk Capital QS” з беларускімі акцызамі”.
У дачыненні да затрыманых распачатая адміністрацыйная вытворчасць. Закон прадугледжвае штраф у памеры 5,2–6 тыс. еўра за падобнае правапарушэнне.
Гэта ўжо другая за тыдзень спроба перакідання кантрабандных цыгарэт з Беларусі з дапамогай метэазондаў. Кантрабандысты спрабавалі пераправіць цыгарэты з Беларусі ў Літву 26 траўня і 28 траўня, у абодвух выпадках цыгарэты выявілі супрацоўнікі пагранзаставы Трыбоніс (Варэнская памежная група).
Тады САДМ заявіў, што спробы кантрабанды з дапамогай метэаралагічных аэрастатаў пакуль не карыстаюцца папулярнасцю — аб’екты бясшумныя, але складаныя ў выкарыстанні.
Паводле слоў спецыялістаў Літоўскай гідраметэаралагічнай службы, аб’екты, перахопленыя памежнікамі, “падобныя на аэрастаты, якія выкарыстоўваюць метэаролагі”.
“Такія шары з радыёзондам, які вымярае тэмпературу паветра, ціск, вецер і іншыя звесткі, штодня выпускаюцца з Каўнаскай метэаралагічнай станцыі, — удакладняе метэаслужба. — Падобныя аэрастаты вырабляюцца ў Кітаі, Індыі, Японіі і іншых краінах. Іх можна замовіць у некаторых інтэрнэт-крамах”.
Аднак, на думку экспертаў, для паспяховых палётаў на метэаралагічных шарах “неабходныя спецыяльныя веды і навыкі, а таксама спрыяльныя ўмовы надвор’я”.
“Неабходна ведаць, наколькі напоўніць шар газам, каб ён не падняўся занадта высока, а таксама дакладна вызначыць кірунак і хуткасць ветру на розных вышынях. Кантрабандыстам даводзіцца ламаць галаву і карэктаваць усе вышэйпералічаныя разлікі з улікам параўнальна немалой вагі грузу, які перавозіцца”, — падкрэсліла служба.
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 2–4 лістапада 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПраз 35 гадоў пасля стварэння ліквідуецца Беларуская асацыяцыя садзейнічання ААНМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Выбары, ПалітыкаКалі Канапацкую зарэгіструюць, ёй будзе дазволена крытыкаваць Расію — ЛябедзькаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаЛетась даходы ад паляўнічага турызму ў Беларусі з удзелам замежнікаў павялічыліся на 30% — МінлясгасМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаНа рынак працы могуць вярнуцца 10 тыс. пенсіянераў — МінпрацыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства