ПП НС ухваліла два дакументы для спрашчэння знешняга гандлю таварамі ЕАЭС

30 траўня, Позірк. Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу (ПП НС) 30 траўня ўхваліла пагадненне аб вызначэнні паходжання тавараў, якія вывозяцца з тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза, а таксама пратакол аб зменах у Мытным кодэксе ЕАЭС.
Як паведамляе прэс-служба ПП НС, рэалізацыя першага дакумента “будзе спрыяць доступу еўразійскіх тавараў на рынкі трэціх краін шляхам фарміравання адзіных механізмаў дакументальнага пацвярджэння” іх паходжання і ўзаемадзеяння экспарцёраў з арганізацыямі, якія выдаюць адпаведныя сертыфікаты.
Другі дакумент накіраваны на “ўдасканаленне мытнага рэгулявання ў галіне знешняга электроннага гандлю таварамі” ў дзяржавах ЕАЭС. У прыватнасці, як адзначаецца, ствараецца новы для Беларусі прававы інстытут — аператар электроннага гандлю, які “будзе ў комплексе забяспечваць лагістыку аперацый з таварамі, якія набываюцца фізічнымі асобамі на інтэрнэт-пляцоўках, а таксама ажыццяўляць узаемадзеянне з інтэрнэт-пляцоўкамі і мытнымі органамі, забяспечваючы працэсы мытнага дэкларавання і захоўвання тавараў электроннага гандлю”.
ЕАЭС — арганізацыя рэгіянальнай эканамічнай інтэграцыі, якая валодае міжнароднай правасуб’ектнасцю. Яе паўнапраўнымі членамі з’яўляюцца Беларусь, Казахстан і Расія (з 1 студзеня 2015 года), а таксама Арменія (з 2 студзеня 2015 года) і Кыргызстан (з 12 жніўня 2015 года).
Краіны-назіральнікі — Куба, Малдова, Узбекістан. Пагадненне аб зоне свабоднага гандлю з ЕАЭС падпісалі В’етнам, Сербія і Сінгапур.
- Грамадства
- Грамадства
- АнонсыАнонсы падзей на 5 кастрычніка — 29 лістапада 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваКолькасць настаўнікаў у Беларусі за пяць гадоў скарацілася на 13,3 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ Беларусі працягвае павялічвацца колькасць вакансій для замежных работнікаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаДля Еўропы цяпер час захоўваць вернасць каштоўнасцям, а не падпарадкоўвацца інтарэсам бізнесу, лічыць ЦіханоўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, ЭканомікаЦіханоўская: Мы хацелі б, каб пасля заканчэння эпохі Лукашэнкі ў Беларусі развіваўся прыватны бізнесМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаЦіханоўская: Мы хочам, каб Беларусь стала такой, як сённяшняя Іспанія, — свабоднай, дэмакратычнай і моцнай еўрапейскай краінайМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаБарэль: Рэпрэсіі ў Беларусі пачаліся ў 1994 годзе і працягваюцца дагэтульМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства


