Беларусь мае намер развіваць эканоміку і гандаль з Угандай, абмяркоўвае стасункі з Сербіяй
31 траўня, Позірк. Планы па пашырэнні ўзаемадзеяння “з акцэнтам на эканоміку і гандаль” намецілі амбасадар Беларусі ў краінах Усходняй Афрыкі (Кенія, Танзанія, Уганда, Эфіопія) і кіраўнік угандыйскага ўрада Рабіна Наббанджа 30 траўня ў Кампале.
Паводле інфармацыі беларускага знешнепалітычнага ведамства, бакі абмеркавалі супрацу ў галіне сельскай гаспадаркі, прамысловасці, фармацэўтыкі, інвестыцый і развіцця прамых кантактаў паміж бізнесам дзвюх краін.
Дыпламатычныя стасункі паміж Беларуссю і Угандай ўсталяваныя 2 кастрычніка 1998 года. Паводле інфармацыі МЗС, двухбаковы тавараабарот па выніках 2021 года склаў 29,3 млн долараў, з якіх на беларускі экспарт прыпала 28,7 млн. Актуальных звестак у адкрытым доступе няма.
Знешнепалітычнае ведамства таксама паведаміла, што 30 траўня амбасадар Сербіі Іліна Вукайлавіч уручыла намесніку міністра замежных спраў Юрыю Амбразевічу копіі даверчых грамат. Яны абмеркавалі “стан і перспектывы развіцця” двухбаковых стасункаў.
З Югаславіяй, правапераемніцай якой з 2006 года лічыцца Сербія, Беларусь усталявала дыпламатычныя сувязі ў лістападзе 1994 года. Сёння стасункі паміж краінамі маюць неадназначны характар, хаця Беларусь імкнецца іх развіваць. У 2021 годзе Бялград далучыўся да санкцый Еўрасаюза супраць Мінска, пасля расійскага ўварвання ва Украіну падтрымаў наступныя пакеты абмежаванняў. Напрыканцы студзеня 2022-га беларускі ўрад распаўсюдзіў на Сербію прадуктовае эмбарга, уведзенае ў адказ на санкцыі. Яно падоўжанае да канца 2024 года.
Пры гэтым Сербія 25 кастрычніка 2019 года падпісала пагадненне аб зоне свабоднага гандлю з Еўразійскім эканамічным саюзам, у які ўваходзіць Беларусь. Дакумент набыў моц 10 ліпеня 2021 года.
Аляксандр Лукашэнка, прызначаючы 20 лістапада 2023 года Сяргея Маліноўскага амбасадарам у Сербіі і Паўночнай Македоніі па сумяшчальніцтве, заявіў, што Бялграду трэба “разабрацца ў той палітыцы”, якую ён “праводзіць і жадае праводзіць у дачыненні да Беларусі”.
“Калі яны хочуць [супрацоўнічаць з Беларуссю], павінен быць вынік у гандлёва-эканамічных стасунках. Калі яны хочуць віляць хвастом, груба кажучы, і падтрымліваць еўрапейска-амерыканскія санкцыі супраць Беларусі, гэта іх праца, няхай вызначаюцца і падтрымліваюць, калі яны забыліся пра тое дабро, з якім мы ішлі да іх”, — сказаў ён.
У 2023 годзе тавараабарот паміж Беларуссю і Сербіяй склаў 133 млн долараў, у тым ліку беларускі экспарт — 63,5 млн долараў.
Беларусь і Сербія маюць намер супрацьстаяць скажэнню "гістарычных падзей на Балканах"
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаШосты дзень запар актыўнасць нелегальных мігрантаў фіксуецца толькі на польскім напрамкуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+