Дзяржпагранкамітэт: За апошні тыдзень Беларусь без віз наведала 3.210 жыхароў суседніх краін ЕС

3 чэрвеня, Позірк. З 27 траўня па 3 чэрвеня Беларусь без візаў наведала 3.210 жыхароў суседніх краін Еўрасаюза (20–27 траўня — 3.671), сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз інфармацыі Дзяржаўнага памежнага камітэта.
За гэты перыяд у краіну прыбыла 1.195 грамадзян Літвы (1.352), 878 грамадзян і 296 неграмадзян Латвіі (1.073 і 343 адпаведна), 841 грамадзянін Польшчы (903).
З 1 студзеня 2024 года бязвізам скарысталіся 91.318 замежнікаў з гэтых дзяржаў Еўрасаюза: 42.248 грамадзян Літвы, 22.789 грамадзян і 6.488 неграмадзян Латвіі, а таксама 19.793 грамадзяніна Польшчы.
Усяго ад пачатку дзеяння бязвізавага рэжыму ў Беларусь накіравалася 891.924 замежнікі: 537.459 грамадзян Літвы, 207.590 грамадзян і 62.603 неграмадзяніны Латвіі, а таксама 84.272 грамадзяніны Польшчы.
Бязвіз дзейнічае з 15 красавіка 2022 года для жыхароў Латвіі і Літвы, з 1 ліпеня таго ж года — для жыхароў Польшчы. Аляксандр Лукашэнка некалькі разоў падаўжаў яго тэрмін, апошні раз — да канца 2024 года.
Улады названых суседніх краін неаднаразова заклікалі суайчыннікаў не наведваць Беларусь з меркаванняў бяспекі.
18 жніўня 2023 года Літва закрыла пункты пропуску Шумскас (з беларускага боку — Лоша) і Цвярачус (Відзы), 1 сакавіка 2024-га Лаварышкес (Катлоўка) і Райгардас (Прывалка). На мяжы з Беларуссю працягваюць працаваць два пагранпераходы — Мядзінінкай (Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі).
Пасля вынясення палітычна матываванага выраку журналісту, актывісту неафіцыйнага Саюза палякаў Беларусі Анджэю Пачобуту (8 гадоў пазбаўлення волі) 10 лютага 2023 года Польшча на нявызначаны тэрмін закрыла адзін з двух даступных для падарожнікаў пунктаў пропуску — Баброўнікі (з беларускага боку Бераставіца).
19 верасня 2023 года праз узрослую плынь нелегальных мігрантаў з боку Беларусі Латвія на нявызначаны тэрмін закрыла і забарыкадавала пункт пропуску Сілене (Урбаны).
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваУ ноч на 9 траўня тэмпература апусцілася ніжэй за 5 градусаў марозу — перапісана 23 рэкорды холаду, у тым ліку 1912 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаБеларускі касцёл з надзеяй глядзіць на пантыфікат Ільва XIV — святар (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаУ першым квартале 2025 года Беларусь і Расія былі аўтсайдарамі ў ЕАЭС па росце сельгасвытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- КДБ дадаў у "спіс тэрарыстаў" яшчэ дзесяць чалавекМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ГрамадстваУ Баранавічах перакрыты рэкорд холаду амаль паўвекавой даўніны (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаГрузія не ўпусціла назад яшчэ аднаго актывіста беларускай дыяспарыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка