У Гомельскай вобласці праходзяць вучэнні тэраабароны ва ўмовах “мер ваеннага становішча”
3 чэрвеня, Позірк. Камандна-штабныя вучэнні з прыцягненнем прызваных з запасу ваеннаабавязаных праходзяць 3–5 чэрвеня ў рамках збораў тэрытарыяльных войскаў Рэчыцкага раёна (Гомельская вобласць).
Прэс-служба Міністэрства абароны адзначыла, што “асноўная ўвага будзе нададзеная пытанню забеспячэння мер ваеннага становішча з прыцягненнем да выканання задач атрада народнага апалчэння”.
Зборы пад кіраўніцтвам старшыні Рэчыцкага райвыканкама пачаліся 16 траўня і працягнуцца да 7 чэрвеня.
У траўні прайшлі зборы тэраабароны ў Магілёўскім і Быхаўскім раёнах (Магілёўская вобласць), з запасу прызвалі каля 120 ваеннаабавязаных. На іх таксама адпрацоўвалася “фармаванне атрадаў народнага апалчэння”.
Тэрытарыяльныя войскі — род войскаў Узброеных сіл, які склікаецца ў перыяд вайны або напружанай ваенна-палітычнай абстаноўкі. Выконвае дапаможныя функцыі. Складаецца з асоб, якія прайшлі службу і знаходзяцца ў запасе.
Разам з тым міністр абароны Віктар Хрэнін на сустрэчы з кіраўніцтвам выканкамаў — Мінскага гарадскога і абласных, а таксама ваеннымі камісарамі са сталіцы і рэгіёнаў 26 траўня 2023 года ў Гомелі заявіў, што тэрытарыяльная абарона “з сістэмы, якая забяспечвае, трансфармуецца ў паўнавартасную баявую”.
3 чэрвеня 2022 года Лукашэнка заявіў, што з улікам “негатыўнага ўкраінскага досведу” прыняў рашэнне “на ўсялякі выпадак пры кожным сельскім савеце мець <…> народнае апалчэнне, гэтую групку людзей”. У выпадку ваенных дзеянняў, упэўнены ён, атрады апалчэнцаў “могуць трансфармавацца ў партызанскі рух і стаць рэзервам для тэрытарыяльнай абароны”.
Рэжым Аляксандра Лукашэнкі няспынна праводзіць шматлікія вучэнні, трэніроўкі, зборы на фоне абвастрэння стасункаў з Захадам і вайны Расіі супраць Украіны, у якой афіцыйны Мінск падтрымлівае Крэмль.
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаШосты дзень запар актыўнасць нелегальных мігрантаў фіксуецца толькі на польскім напрамкуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+